viasna on patreon

Адваката Тамару Сідарэнку пазбавілі ліцэнзіі

2011 2011-08-17T11:20:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sidarenka_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сідарэнка. Фота svaboda.org

Тамара Сідарэнка. Фота svaboda.org

На паседжанні кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 жніўня было прынятае рашэньне аб спыненьні дзеяньня ліцэнзіі адвакату Тамары Сідарэнка. Падставы спыненьня дзеяньня ліцэнзіі пакуль невядомыя.

Сёньня 17 жніўня адвакат Т. Сідарэнка павінна была праходзіць пазачарговую атэстацыю разам з адвакатамі юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Мінска. Аднак, нягледзячы на ​​гэта, не чакаючы вынікаў працы атэстацыйнай камісіі, кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэньне аб спыненні дзеяння яе ліцэнзіі.

У ходзе расследаваньня на стадыі папярэдняга расследавання і разгляду ў судзе крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня 2010 года абараняла У. Някляева. Таксама, пасля пазбаўленьня ліцэнзіі адваката А. Агеева, абараняла А. Міхалевіча.
На стадыі папярэдняга расследаваньня неаднаразова заяўляла аб парушэньні правоў У. Някляева як пры затрыманьні, так і пры ўтрыманьні пад вартай.
У ходзе разгляду справы ў судзе заяўляла аб поўнай невінаватасьці У. Някляева і прасіла суд апраўдаць яе падабароннага.

Нагадаем, што раней аналагічная працэдура пазбаўленьня ліцэнзіі была ўжытая да іншых адвакатаў, якія абаранялі удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года. Былі пазбаўленыя ліцэнзіі адвакат А. Агееў, які бараніў А. Міхалевіча, яго маці адвакат Т. Агеева, яго жонка адвакат З. Залеўская, адвакаты У. Тоўсцік і Т. Гараева, якія баранілі І. Халіп. Адвакат Павел Сапелка, які бараніў А. Саннікава быў выключаны са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленьні Міністэрсва юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама раней у ходзе разгляду на пасяджэньнях пазачарговых атэстацыйных камісій не былі атэставаны адвакаты, якія ўдзельнічаюць па справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 года, Д. Ліпкіна, якая бараніла М. Ліхавіда, А. Бахціна, якая бараніла І. Халіп, а таксама А. Бурак, якая бараніла А. Класкоўскага і А. Лябедзька. Разам з тым рашэньне кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасці аб пазбаўленьні іх ліцэнзіі на права ажыццяўленьня адвакацкай дзейнасці не прымалася.

Сідарэнка Тамара Аляксандраўна, працуе адвакатам з 1978 г. у юркансультацыі Ленінскага раёна г. Мінска (спецыяльны дазвол (ліцэнзія на занятак адвакацкай дзейнасцю № 506, ад 26.12.2003г г.). З'яўляецца юрыстам вельмі высокага ўзроўню, неаднаразова была кіраўніком стажыровак маладых адвакатаў, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у калектыве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства