Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі на "несвабоду" мірных сходаў
Мінскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скрагі грамадскіх актывістаў на адмовы ў вынясенні на сесіі Слуцкага і Салігорскага раённых Саветаў дэпутатаў праектаў рашэнняў “Аб свабодзе мірных сходаў”.
Раней суды Слуцкага і Салігорскага раёнаў палічылі законным блакаванне старшынямі і прэзідыюмамі мясцовых Саветаў дэпутатаў нарматворчых ініцятыў мясцовых дэмакратачных актывістаў у падтрымку права на мірныя сходы. Цяпер судовыя калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда таксама не пабачылі падставаў для адмены рашэнняў судоў першай інстанцыі, пакінулі іх бяз зменаў, а скаргі Віталя Амяльковіча і Івана Шылы без задавальнення.
Не мела поспеху і спроба юрыстыкі Тамары Сідарэнка абскрадзіць у судовай калегіі Мінскага гарадскога суда адмову Савета Рэспублікі і суда Маскоўсага раёна г.Мінска разглядаць скаргу на абмежаванне месцаў правядзення мірных сходаў у беларускай сталіцы.
Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка, які каардынуе працу ў межах дадзенай праваабарончай ініцыятывы, кажа пра магчымасць аб’яднная гэтых спраў у адну стратэгічную цяжбу з падачай адпаведнага звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека. Па словах праваабаронцы, беларускія ўлады парушаюць замацаваныя ў Міжнародным пакце аб палітычных і грамадзянскіх правах права на свабоду мірных сходаў і права на свабоднае выказванне свайго меркавання. Адмова ад разгляду па сутнасці скаргі Тамары Сідарэнкі ў судзе таксама можа кваліфікавацца як парушэнне артыкула 14 Пакта, якім гарантуецца права на справядлівае судовае разбіральніцтва.