viasna on patreon

Слуцк: суд не задаволіў скаргу Віталя Амяльковіча на мясцовы Савет дэпутатаў

2016 2016-04-29T12:02:55+0300 2016-04-29T12:04:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня суда Слуцкага раёна Людміла Зубар палічыла законным блакаванне прэзідыюмам мясцовага Савета дэпутатаў нарматворчай ініцятывы дэмакратачнага актывіста Віталя Амяльковіча ў падтрымку права на мірныя сходы.

Суддзя Зубар цалкам падтрымала довады кіраўніка юрыдычнай службы Слуцкага райвыканкаму Аляксандры Тарасевіч, якая разам са старшынём Савета Віктарам Ражанцом прадстаўляла ў судзе інтарэсы Савета дэпутатаў. Сярод іншага ў судовым рашэнні адзначаецца, што прапанаваны Віталём Амяльковічам праект рашэння “Аб свабодзе мірных сходаў у Слуцкім раёне” не адпавядае патрабаванням заканадаўства, якія прад’яўляюцца да нарматыўных прававых актаў. Незаконнасці ў разглядзе праекта рашэння прэзідыюмам, а не сесіяй Савета, суд Слуцкага раёна таксама не ўбачыў.

Падчас судовага паседжання таксама выявілася, што прапанаваны спадаром Амяльковічам праект рашэння з’яўляецца ледзь не адзіным праектам ад грамадзян у сучаснай гісторыі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў. Пры гэтым адным з аргументаў прадстаўнікоў Савета на карысць слушнасці невынясення прэзідыюмам праекту на разгляд сесіі было нібыта жаданне пазбавіць дэпутатаў ад разгляду вялікай колькасці юрыдычна недастаткова апрацаваных прапановаў грамадзян.

Вітлаль Амяльковіч з прынятым суддзёй Зубар рашэннем не пагадзіўся і накіраваў з гэтай нагоды касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства