viasna on patreon

Салігорскі суд не задаволіў скаргу на мясцовы Савет дэпутатаў

2016 2016-05-13T17:16:24+0300 2016-05-13T17:16:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесніца страшныі суда Салігорскага раёна Ала Трафімчук не задаволіла скаргу на мясцовы Савет дэпутатаў салігорца Івана Шылы, інтарэсы якога пад час паседжання прадстаўляў праваабаронца Леанід Мархотка.

Па словах Леаніда Мархоткі, замест разгляду скаргі па сутнасці суд у сваім рашэнні і матывіровачнай частцы да яго абмежаваўся простым капіяваннем артыкулаў з пэўных законаў і ўказаў.

- На жаль, суддзя Трафімчук праігнаравала патрабаванні артыкула 35 закона “Аб мясцовым самакіраванні”. А гэта артыкул прамога дзеяння, паводле якога  Сесія Савета дэпутатаў абавязаная разглядаць унесеныя грамадзянамі праекты рашэнняў па пытаннях мясцовага значэння, і толькі на Сесіі прымаецца рашэнне па прапанаваным праекце з усімі аргументацыямі за ці супраць. Дзеючым заканадаўствам не дапускаецца самастойнае прыняцця рашэння старшынёй Савета або прэзiдыюмам Савета, па ўнесеных грамадзянамі праектах на сесію, як гэта мела месца ў нашым выпадку, - кажа Леанід Мархотка.

Праваабаронца паведаміў, што на гэтае рашэнне суда Салігорскага раёна ўжо пададзеная касацыйнай скарга ў Мінскі абласны суд. У скарзе сярод іншага гаворыцца пра парушэнне правоў грамадзян 170 населеных пунктаў Салігорскага раёна, у якіх адсутнічаюць легальныя месцы для правядзення мірных сходаў.

Нагадаем, раней Мінскі абласны Савет дэптутаў не задаволіў скаргі рэгіянальных актывістаў на незаконныя рашэнні старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў аб адмове ў разглядзе на сесіі праектаў рашэнняў аб свабодзе мірных сходаў.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства