viasna on patreon

Савет Рэспублікі і суд адмовіліся ад разгляду скаргі на абмежаванне месцаў правядзення мірных сходаў

2016 2016-06-20T09:57:50+0300 2016-06-20T09:58:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Савет Рэспублікі і суд Маскоўскага раёна адмовіліся разглядаць па сутнасці скаргу юрыста Тамары Сідарэнка на адмову старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васілія Панасюка выносіць на разгляд сесіі дэпутатаў праект рашэння аб вызначэнні дадатковых месцаў для масавых мерапрыемстваў у беларускай сталіцы.

Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню пад старшынствам Святланы Герасімовіч палічыла, што ў дадзеным выпадку яна не мае права ацэньваць дзеянні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і яго старшыні Васіля Панасюка, бо гэта будзе ўмяшальніцтвам у іх дзейнасць.

Пасля гэтакага адказу спадарыня Сідарэнка паспрабавала зярнулася ў суд Маскоўскага раёна горада Мінска, аднак ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы было адмоўлена. Суддзя Алена Рудніцкая палічыла непадведамаснай суду скаргу на дзеянні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, які сваёй адмовай ад разгляду прапановы па зняцці абмежаванняў на месцы правядзення мірных сходаў парушыў правы і законныя інтарэсы грамадзян.

Варта адзначыць, што раней аналагічныя скаргі грамадскіх актывістаў са Слуцку і Салігорску былі разгледжаны і ў Мінскім абласным Савеце дэпутатаў, і ў судах Слуцкага і Салігорскага раёнаў.

Цяпер Тамара Сідарэнка звярнулася са скаргай у судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Яна мяркуе, што суд Маскоўскага раёна няслушна прымяніў нормы працэсуальнага права і парушыў гаратнаванае ёй Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах права на эфектыўны сродак прававой абароны. Незалежны юрыст патрабуе адмены незаконнага вызначэння суддзя Рудніцкай і перадачы пытання на новы разгляд у суд першай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства