viasna on patreon

У Савет Рэспублікі пададзена скарга на адмову Мінгарсавета павялічваць колькасць месцаў для правядзення мірных сходаў

2016 2016-04-18T16:29:19+0300 2016-04-18T16:30:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк адмовіўся выносіць на разгляд Сесіі дэпутатаў праект рашэння аб вызначэнні месцаў для масавых мерапрыемстваў, падрыхтаваны незалежным юрыстам Тамарай Сідарэнка. Спадарыня Сідарэнка звярнулася з гэтай нагоды са скаргай у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Праект рашэння аб вызначэнні новых месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Мінску быў накіраваны Тамарай Сідарэнка ў Мінгарсавет яшчэ напрыканцы студзеня. Афіцыйнага адказу ад старшыні Савета прыйшлося чакаць больш за месяц, бо “зварот патрабаваў дадатковага вывучэння і праверкі”. У выніку гэткага паглыбленага вывучэння старшыня Савета Васілій Панасюк прыйшоў да сціслай высновы аб поўнай адпаведнасці закандаўству дзеючага рашэння Мінабалвыканкаму па месцах для правядзення мірных сходаў. Не пабачыўшы падставаў для ўнясення зменаў у існуючы пералік з трох сталых месцаў для рэалізацыі грамадзянамі свайго права на мірныя сходы ў двухмільённым Мінску, спадар Панасюк прыняў адзінаасобнае рашэнне аб адсутнасці неабходнасці выносіць праект на разгляд Сесіі дэпутатаў.

Тамара Сідарэнка палічыла прынятае старшынём Савета рашэнне незаконным ды накіравала адпаведную скаргу ў Савет Рэспублікі. У сваёй скарзе юрыст нагадвае, што яна не прасіла разглядаць яе зварот асабіста старшынём, а патрабавала вынясення яе праекта рашэння на сесію дэпутатаў у адпаведнасці з артыкулам 35 Закона “Аб мясцовым самакіраванні”. На думку спадарыні Сідарэнкі, старшыня Мінгарсавету перавысіў свае паўнамоцтвы ды парушыў артыкул 22 гэтага ж закону, які вызначае кампетэнцыю старшыні Савета.

На гэтай падставе Тамара Сідарэнка просіць Савет Рэспублікі прызнаць адзінаасобнае рашэнне Васілія Панасюка незаконным і патрабуе абавязаць Мінгарсавет разгледзець яе праект рашэння менавіта на сесіі дэпутатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства