viasna on patreon

Скаргі “невыязнога” Стэфановіча працягваюць адфутбольваць ў Міністэрства абароны

2012 2012-04-12T11:22:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-army.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч падчас службы ў войску ў 1991 годзе

Валянцін Стэфановіч падчас службы ў войску ў 1991 годзе

Услед за Генеральнай пракуратурай, якая накіравала скаргу намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на ўнясенне ягонага прозвішча ў базу дадзеных асоб, якім забаронены выезд за межы Беларусі, у Міністэрства абароны, гэтак жа зрабіла і Ўпраўленьне унутраных спраў Партызанскага раёна Менска.

Валянцін Стэфановіч 27 сакавіка звярнуўся у Партызанскі РАУС, каб згодна з п. 17 Палажэння аб банку дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаваны, супрацоўнікі РУУСа накіравалі запыт у Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, які прадставіў гэтыя звесткі, для праверкі іх дакладнасці і прадстаўлення ў банк дадзеных удакладненных звестак аб грамадзянах, паколькі выключэньне з банку дадзеных звестак у сувязі з іх недакладнасьцю цалкам у кампетэнцыі РУУСа Партызанскага раёна.

Падставаю для абмежавання выезду з краіны Стэфановіча сталася нібыта ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу. Аднак праваабаронца  на 12 гадоў старэйшы за максімальны прызыўны ўзрост і ўжо праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў 1990-92 гг. Ён звярнуўся па тлумачэнні ў Партызанскі райваенкамат Менска, дзе яму паведамілі, што райваенкаматам ніякіх рашэнняў наконт абмежавання права выезду з Рэспублікі Беларусь не прымалася.

Аднак начальнік упраўлення міліцыі Партызанскага РУУСа А. Парашчук пісьмова адказаў Валянціну Стэфановічу, што “звесткі аб грамадзянах, у адносінах да якіх прыняты рашэнні аб часовым абмежаванні іх права на выезд з Рэспублікі Беларусь у сувязі з ухіленнем ад з’яўлення на мерапрыемствы па прызыве на ваенную службу заносяцца ў банк дадзеных ваеннымі камісарыятамі". Таму маўляў, супрацоўнікі міліцыі не маюць ніякага дачынення да ўнясеньня прозвішча Стэфановіча ў банк дадзеных.

Заяву праваабаронцы перанакіравалі для разгляду ў Міністэрства абароны. Відавочна тупіковая сітуацыя, калі розныя інстанцыі накіроўваюць скаргі Стэфановіча ў Міністэрства абароны.

Застаецца надзея на абскарджванне рашэння аб часовым абмежаванні выезду за межы Беларусі ў судовым парадку. 21 сакавіка скарга, якая павінна быць разгледжаная на працягу аднаго месяца, пададзеная ў суд Цэнтральнага раёна Менска. 11 красавіка Валянцін Стэфановіч патэлефанаваў у канцылярыю суда, каб даведацца пра дату разгляду скаргі. Аднак яму паведамілі, што час суду яшчэ не прызначылі, а справу будзе разглядаць суддзя Алена Семак.

11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць зь Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выезьдзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства