Яшчэ адзін верагодны падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Уладзімір Лобан
https://spring96.org/be/news/40265
2010
2010-12-29T23:58:00+0200
2010-12-29T23:58:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/cen_kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лобан сёння адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і збіраўся выйсці на волю, але па яго прыехалі супрацоўнікі КДБ і забралі ў следчы ізалятар -- "амерыканку". Уладзімір Лобан, верагодна, пераведзены ў статус падазраваемага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведамілі адміністрацыйна арыштаваныя, якія адбывалі пакаранне разам з Уладзімірам і выйшлі на волю.
Шаноўныя наведвальнікі сайту Праваабарончага цэнтра "Вясна"!!!!!
Калі вам вядомы кантакты родных Уладзіміра Лобана, вялікая просьба паведаміць іх праваабаронцам на мэйл: infocenter8@gmail.com
Уладзіміру Лобану патрабуецца дапамога адваката.