viasna on patreon

Новыя допыты ў віцебскім КДБ

2008 2008-06-03T14:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У абласную ўправу КДБ сёньня выклікалі актывістку Алену Залескую. Праз тэлефон яе запрасілі зьявіцца да сьледчага ў справе “лістоў ад “РНЕ”.

Алена Залеская атрымала ліст з пагрозамі ад імя “Віцебскай філіі “Русского Национального Единства” ў 2006 годзе. На той час яна была старшынёй гарадзкой арганізацыі АГП.

Атрымаўшы ліст, яна зьвярнулася ў міліцыю і ў пракуратуру, каб супраць тых, хто ёй пагражае, распачалі крымінальную справу. Аднак шукаць аўтараў лістоў міліцыя адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што “РНЕ” — не зарэгістраваная ў Беларусі арганізацыя.

Крымінальную справу паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” распачалі толькі сёлета 20 траўня. Пасьля гэтага на допыты ў КДБ былі выкліканыя рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан, які таксама двойчы атрымліваў лісты з пагрозамі, і праваабаронца, сябар БАЖ і БХК Леанід Сьвецік.

23 траўня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры Леаніда Сьвеціка.

Праваабаронца цягам апошніх двух гадоў кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскай філіі “Русского Национального Единства”. Пасьля ператрусу ў яго забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданьні па пытаньнях праваабароны і нават чыстую паперу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства