viasna on patreon

Беларускі жаночы фонд і RADA — "экстрэмісцкія фармаванні": хроніка пераследу 21-23 верасня Дапоўнена

2024 2024-09-23T12:45:54+0300 2024-09-24T15:00:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nozh_2024.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі старонкі ў «Х» «Ксюшанька», «Acmurely Lachankin», «Seattle Belarusians», а таксама TikTok-акаўнты «pravtb» і «corbanz» з ягоным лагатыпам.


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 17 чалавек — цяпер у ім 4453 прозвішчы

20 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Украіны Юрыя Бандарэнку, senior-распрацоўшчыка з iTechArt Іллю Гумбара, жонку былога палітвязня Алесю Сяргеенка.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


У Магілёве мужчына адбіваўся нажом ад губазікаўцаў

Пра гэта сцвярджаецца ў афіцыйнай версіі МУС.

«Сёння каля 11 раніцы ў Магілёве на праспекце Пушкіна аператыўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці. Падчас прафілактычнай гутаркі мужчына раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянтам».

Пры мужчыне нібыта знайшлі яшчэ адзін нож і пісталет. Міліцыянеру аказалі медыцынскую дапамогу. 

Пазней стала вядома, што ГУБАЗіКавец, на якога нібыта напалі ў Магілёве, быў у джынсах, а не ў форме.Першымі паведамілі навіну магілёўскія паблікі. І яны казалі, спасылаючыся на відавочцаў, пра «напад на двух чалавек». То-бок сведкі інцыдэнту не ідэнтыфікавалі ўдзельнікаў канфлікту як сілавікоў.

Увечары 23 верасня стала вядомае імя мужчыны. Гэта 62-гадовы Аляксандр Кандрычын.


У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» дадалі новыя арганізацыі

Так, у спісе афіцыйна з'явіўся «Беларускі жаночы фонд Belarus Women’s Foundation», які прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» яшчэ ў мінулую сераду. Сцвярджаецца, што дачыненне да фонду маюць Вераніка Цапкала і Анжаліка Агурбаш.

Акрамя таго, 16 верасня КДБ дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» «Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА"». Паводле ведамства, дачыненне да яго маюць Пракопчык Лізавета, Буніна Кацярына, Ворыхава Маргарыта.


Сужэнцаў затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе 

На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што яна брала ўдзел у пратэсных маршах і пісала каментары аб перамяшчэнні тэхнікі ў «экстрэмісцкія» каналы. Мужчына таксама «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманая дзяўчына — 29-гадовая Ася Ільніцкая, мужчына — Валерый Раўкоўскі (1992 года нараджэння).


«Экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку з навінамі Баранавічаў, на якую падпісаныя больш за 45 тысяч чалавек

Гаворка пра старонку «Барановичи Новости». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 18 верасня.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі відэаролік «Мысли вслух #8. ВАЖНО!» на Youtube-канале Вольгі Такарчук, Youtube-канал «ВЕСТОЧКА» і старонка ў Instagram «wooddecor.bу».


Беларускім палітычным уцекачам пачалі пісаць у месенджарах з беларускіх нумароў — ім расказваюць пра «камісію па вяртанні»

Актывіст з Рагачова Дзяніс Дашкевіч атрымаў у Viber паведамленне з беларускага нумара, у якім распавядаюць пра «камісію па вяртанні». Паведамляецца, што ён можа звярнуцца ў яе, калі мае жаданне вярнуцца ў Беларусь.

Дзяніс — 39-гадовы актывіст з Рагачова, больш за дзесяць гадоў вёў рэгіянальны рэсурс «Рагачоў Анлайн», аднак пасля выбараў быў вымушаны з'ехаць з краіны. У траўні 2023-га яго аштрафавалі на 720 рублёў за публікацыю фота з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам на фоне сцяга польска-венгерскага сяброўства, які падаўся суду падобным да БЧБ. У жніўні мінулага года на Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум тры выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці» і звяртанне ў «камісію па вяртанні», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства