viasna on patreon

Асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера вярнулі Германіі

2024 2024-08-01T20:53:34+0300 2024-08-01T20:55:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryko_krygier_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыка Крыгер пры абмене. Скрыншот з відэа з расійскага ФСБ

Рыка Крыгер пры абмене. Скрыншот з відэа з расійскага ФСБ

Асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі, а пасля памілаванага немца Рыка Крыгера вярнулі Нямеччыне, пра гэта піша прэс-служба Крамля. Рыка Крыгер вярнуўся ў Германію ў рамках абмену зняволенымі, які прайшоў паміж ЗША, Расіяй, ФРГ і Беларуссю.

Нагадаем, у Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгера (Rico Kriegerасудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК). Грамадзянін Германіі не абскардзіў прысуд і ён набыў моц. 30 ліпеня стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнку. Апошні ў сваю чаргу сабраў нараду з гэтай нагоды з "людзьмі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы". Ужо ўвечары 30 ліпеня Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць Крыгера.

Справа Рыка Крыгера: сабралі ўсё, што вядома

"Вясна" сабрала ўсё, што вядома па справе Рыка Крыгера, а каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда распавядае, якія могуць быць перспектывы па ёй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства