37-гадоваму кіроўцу з Кобрына прысудзілі год калоніі за каментар пра Лукашэнку
https://spring96.org/be/news/113109
2023
2023-10-18T18:04:32+0300
2023-10-18T18:04:32+0300
2023-10-18T22:40:20+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud-kobrynskaha-raiona.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Кобрынскага раёну другога кастрычніка асудзілі Сяргея Шымко паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Сяргею адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Кобрынца абвінавацілі ў тым, што ён 21 кастрычніка 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі ў адным з тэлеграм-чатаў. Судовае пасяджэнне мела выязны фармат. Як паведаміла "Берасцейская вясна", мужчыну затрымалі 22 ліпеня і змясцілі ў брэсцкае СІЗА.
Сяргею Шымко 37 гадоў, ён працаваў кіроўцам у міжнароднай кампаніі.