viasna on patreon

За рэакцыю ў Аднакласніках на ілюстрацыю магільнай пліты Лукашэнкі — два гады калоніі

2023 2023-09-08T13:09:39+0300 2023-09-08T13:31:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-kastrycznickaha-raiona-mahiliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва

Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 жніўня да двух гадоў калоніі за "абразу Лукашэнкі" асудзілі 33-гадовага мясцовага жыхара, працоўнага прадпрыемства "Протас" Яўгена Шышкова. Як стала вядома MAYDAY TEAM, падставай для крымінальнай справы стала рэакцыя "клас" на публікацыю ў "Аднакласніках" у пабліку "STOP LUKA" ў красавіку 2022 года, дзе была размешчана ілюстрацыя магільнай пліты Аляксандра Лукашэнкі з надпісам "Лукашенко (Брехло) Александр Григоревич. 30.08.1954 — 2022. Тому, кто ВРЕТ своему НАРОДУ. От ЮЖНОУКРАИНЦЕВ".

Вядома, што Яўгена затрымалі ў ліпені гэтага года. Яго абвінавацілі ў "публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла магілёўцу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

На волі магілёўца чакае жонка і маленькая дачка.

Падтрымайце вязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўген Барысавіч Шышкоў

Магілёўца асудзілі да 2 гадоў калоніі за "клас" у "Аднакласніках"

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 жніўня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі мясцовага жыхара і працоўнага прадпрыемства "Сварметпрофіль" Аляксандра Ніканава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства