viasna on patreon

Магілёўца асудзілі да 2 гадоў калоніі за "клас" у "Аднакласніках" 

2023 2023-09-08T10:29:16+0300 2023-09-08T10:29:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adnaklasniki_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 жніўня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі мясцовага жыхара і працоўнага прадпрыемства "Сварметпрофіль" Аляксандра Ніканава. Па інфармацыі MAYDAY TEAM яго абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за тое, што ён паставіў рэакцыю "клас" пад постам у паблік "STOP LUKA" ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі".

Вядома, што Аляксандра затрымалі 26 чэрвеня 2023 года. Як пішуць магілёўскія праваабаронцы, пад апісанне публікацыі, пад якой магілёвец пакінуў рэакцыю, падыходзіць размешчаны ў пабліке 30 чэрвеня 2021 года калаж з выявай Аляксандра Лукашэнкі і подпісам "Дебил – это судьба! Имидж тут не причем".

Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для Аляксандра два гады калоніі. Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла магілёцу менавіта такі тэрмін.

Падтрымайце вязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандр Яўгенавіч Ніканаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства