viasna on patreon

Затрыманні актораў і блакіроўка музычнага сайту: хроніка пераследу 28-29 кастрычніка Дапоўнена

2024 2024-10-29T11:42:57+0300 2024-10-29T18:34:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tuzin-hitou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрымалі хлопца, які нібы дасылаў інфармацыю пра вайскоўцаў у "Беларускі Гаюн"

У праўладным тг-канале паведамляецца, што затрыманне праводзілі гомельскія сілавікі. У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што "дасылаў у чат-бот ініцыятывы інфармацыю аб перасоўванні расейскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі".

Цяпер хлопцу пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 361-4 КК за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".


Сілавікі затрымалі хлопца за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

"Пакаяльнае відэа" з затрыманым з'явілася 29 кастрычніка ў праўладным тг-канале. У відэа хлопец кажа, што таксама пакідаў інтэрнэт-каментары ў бок міліцыянтаў і прыхільнікаў дзеючай улады.


Грамадскую актывістку Ніну Багінскую могуць зноў судзіць за адзіночны пікет

3f38e6af-23a8-4fd6-bd79-7471d2aa9aa1_cx0
Ніна Багінская

Як стала вядома "Белсату", вечарам 19 кастрычніка ў Мінску па вуліцы Казлова Ніна Багінская выйшла на вуліцу з плакатам, на якім было напісана БНФ. Менавіта ў той дзень, 36 гадоў таму, быў створаны аргкамітэт арганізацыі.

Жанчыну затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе скруціўшы рукі за спінаю надзелі кайданкі. Там актывістку трымалі тры гадзіны, пасля чаго адпусцілі.

Дата суда невядомая.


Блогера з Віцебска Андрэя Буку асудзілі за "пікетаванне ў інтэрнэце"

Як паведаміла "Віцебская Вясна", У судзе Шаркоўшчынскага раёна 28 кастрычніка Андрэю Буку прызначылі пяць сутак арышту паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Як паведамілі знаёмыя актывіста, прычынай абвінавачвання стала выява ў Telegram-канале.

З невядомай прычыны Андрэя Буку пакуль не адправілі за краты, а адпусцілі дадому.


Старонкі аналітыка Сяргея Чалага і прадусара Аляксандра Чахоўскага прызналі "экстрэмісцкімі"

czacza.jpg
Прадусар Аляксандр Чахоўскі і аналітык Сяргей Чалы

Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго трапілі інстаграм-акаўнты аналітыка Сяргея Чалага "chaly_news" і прадусара Аляксандра Чахоўскга "a.chakhouski", закрыты чат у Viber "Дом, милый Дом, Мал-19", сайт "Belarussian sport solidarity foundation".


Сілавікі затрымалі 34-гадовага актора

У "пакаяльным відэа" 28 кастрычніка затрыманы кажа, што "рабіў рэпосты" і "пакідаў негатыўныя каментары".

Мужчына працуе ў розных "расійскіх кінапраектах".


У Беларусі заблакавалі сайт музычнага парталу "Тузін Гітоў"

Пра гэта напісаў яго стваральнік Сяргей Будкін.

"У прыватнасці, заблакаваная праца асобных старонак, якія прысвечаныя праектам НЕрасстраляныя, "Перазагрузка", "Апошні золак", Заспявай BY, Тэлебудка, Тузін.Немаўля, "Re:Песняры", "100 найвялікшых беларускіх песень", праекты, прысвечаныя памяці Анатоля Сыса, Сержука Вітушкі, Міхала Анемпадыстава ды іншыя", – паведаміў заснавальнік парталу.


Перад выбарамі былым палітвязням выносяць "афіцыйныя папярэджанні"

ment-z-druczkom.jpg
Фота носіць ілюстратыўны характар

Як паведаміла "Еўрарадыё", вядома пра выклікі ў міліцыю людзей, якія стаяць на крымінальна-выхаваўчым уліку: як ужо адбыўшых тэрміны, так і тых, хто цяпер на "хіміі".

У дакуменце, які прымушаюць падпісаць палітвязянў, папярэджваюць пра забарону на "гвалтоўную змену канстытуцыйнага строю, захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".


Сілавікі затрымалі актора "Беларусьфільма" Уладзіслава Ліпоўскага

uladzislau-lipouski_.jpg
Уладзіслаў Ліпоўскі

У "пакаяльным відэа " 28 кастрычніка затрыманы кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" каналы і пакідаў каментары.


Мінчаніна аштрафавалі за тое, што не ўстаў падчас выканання гімна на стадыёне

Пра гэта паведамілі ў газеце "Вячэрні Гродна", заўважыў тг-канал "Право имеют".

У 2023 годзе мінчанін, на трыбуне стадыёна, падчас афіцыйнай цырымоніі на спартыўным матчы слухаў гімн Беларусі седзячы. Гэтым ён нібыта здзейсніў "незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў". Па арт. 24.54 КаАП яму прызначылі штраф - 15 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства