Берасцеец атрымаў год калоніі за абразлівае слова на адрас Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/111922
2023
2023-06-08T14:39:33+0300
2023-06-08T14:39:33+0300
2023-06-08T16:06:56+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/censored_wide.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Брэста першага чэрвеня разгледзеў крымінальную справу супраць 35-гадовага Паўла Янчука, абвінавачанага ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне прадстаўляў памочнік пракурора Антон Глінскі.
Павел Янчук родам з Камянецкага раёна, але жыў у Брэсце. Да суда Паўла змясцілі пад варту.
Па версіі абвінавачвання, Павел Янчук 17 красавіка 2022 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь» напісаў абразлівы каментар ад імя карыстальніка «Canna Steinfeldgrubber». Падрабязнасці сталі вядомыя "Берасцейскай вясне".
Прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.