viasna on patreon

22-гадоваму грузчыку, які разганяў пратэсты ў 2020-м, замянілі пакаранне за абразу інспектара ДПС 

2023 2023-02-07T17:16:35+0300 2023-02-07T17:16:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tiktok.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лістападзе 2022 года 22-гадовага грузчыка кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксея Грыгаровіча прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за TikTok з удзелам младшага інспектара дарожна-патрульнай службы Уладзіміра Васількова. 

Тады яму прызначылі шэсць месяцаў пазбаўлення волі з умоўным непрымяненнем пакарання, згодна з арт. 78 Крымінальнага кодэкса. Гэта значыла, што калі цягам вызначанага судом выпрабавальнага тэрміну ён не здзейсніць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя судом на яго абавязкі, тады ён абыйдзецца без адбыцця прызначанага пакарання.

phone_chat.jpg

22-гадовага грузчыка, які разганяў пратэсты ў 2020-м, асудзілі за відэа ў TikTok

Бок дзяржабвінавачання падтрымліваў памочнік пракурора Раман Краўцоў.

У студзені 2023 года ж была разгледжаная апеляцыя па справе, падчас якой Аляксею замянілі пакаранне на два месяцы арышту. Гэта значыць, неўзабаве ён паедзе адбываць пакаранне ў арыштны дом. Суддзя змяніў рашэнне, бо пракурор настойваў улічыць адміністрацыйную адказнасць, да якой прыцягваўся Грыгаровіч, а таксама палічыў, што суд безпадстаўна прызнаў чыстасардэчнае раскаянне за змякчаючыя абставіны.

Бок дзяржабвінавачання прасіў пакараць Грыгаровіча двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — “хіміі”, аднак суд вырашыў змяніць пакаранне на два месяцы арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства