viasna on patreon

Больш за паўтара года за кратамі, адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні. Падтрымайце палітвязня Андрэя Пачобута

2022 2022-11-28T14:20:00+0300 2022-11-28T14:27:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut_andrey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада мусіў пачацца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Андрэя Пачобута. Справу адклалі па невядомых прычынах. Новую дату працэса пакуль не назвалі. Андрэя абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і заклікаў да мераў абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК). Справу вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

pachobut_andrey.jpg
Андрэй Пачобут – сябра Рады Саюза палякаў у Беларусі, журналіст, паэт, лідар панк-гурта "Deviation"

Журналіста бесперапынна ўтрымліваюць пад вартай ўжо 20 месяцаў. Андрэя затрымалі 25 сакавіка 2021 у ягонай кватэры, дзе правялі ператрус. Спачатку мужчыну утрымлівалі ў СІЗА-1 Мінска, затым перавялі ў Жодзінску следчую турму № 8. 

4 кастрычніка 2022 г. КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. Таксама вядома, што ўвосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Улады даўно і сістэмна пераследуюць прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі. Разам з Андрэем былі затрыманыя тры прадстаўніцы Саюза палякаў Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы. 23 сакавіка лукашэнкаўскія ўлады затрымалі старшыню Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. Яе змясцілі пад варту, паставіўшы ў віну ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу. 25 сакавіка 2022 года стала вядома, што Борыс змянілі меру стрымання і перавялі яе з СІЗА ў следчай турме №8 пад хатні арышт. Вядома, што яна не пісала прашэння аб памілаванні.

Пераслед сябраў Саюза палякаў Беларусі - гэта толькі частка ціску на польскую меншасць у Беларусі. Улады ліквідуюць польскія школы і знішчаюць мемарыялы і месцы пахаванняў польскіх жаўнераў.

Падтрымайце Андрэя лістамі, тэлеграмамі, пасылкамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Андрэй Станіслававіч Пачобут)

"Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца

Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца. Следам за ператрусамі і затрыманнямі прадстаўнікоў Саюза палякаў у Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях у межах крымінальнай справы за рэабілітацыю нацызма (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) ўлады пачалі праверку ўстаноў, дзе вывучаецца польская мова і культура. Так, 29 сакавіка ў Смаргоні дырэктарцы школы вывучэння польскай мовы Вользе Будай раённая пракуратура даслала ліст, у якім просіць прадставіць звесткі аб тых, хто навучаўся ці навучаецца ў дадзены момант у школе (спісы асобаў, анкетныя дадзеныя, копіі плацёжных дакументаў). 

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»

Ранкам 25 сакавіка сілавікі прыйшлі ў кватэру да журналіста Андрэя Пачобута, актывіста непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Тры гадзіны доўжыўся ператрус у рамках крымінальнай справы па частцы 3 артыкуле 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай варажнечы». Паводле гэтага артыкула, абвінавачанаму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства