viasna on patreon

У Баранавічах за абразу Лукашэнкі будуць судзіць мужчыну з першай групай інваліднасці

2022 2022-09-05T16:58:19+0300 2022-09-05T18:10:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryabich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 верасня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна будзе разглядаць справу мужчыны з першай групай інваліднасці Уладзіслава Рабіча, які мае дыягназ ДЦП і выкарыстоўвае вазок. Яго абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Суддзя па справе — Мікалай Кміта. 

Як стала вядома "Вясне", мужчыну будуць судзіць за "рэакцыю" на пост пра Лукашэнку. Дзявятага жніўня 2022 года ў дом, дзе знаходзіліся Уладзіслаў і ягоны малодшы брат, уварваліся сілавікі. У грубай форме яны пагражалі мужчыну і прапанавалі яму пракаментаваць напісанае ім у адказ на пост 2020 года пра Лукашэнку: у каментары Уладзіслаў пагаджаўся з напісаным у пасце. Калі б ён "пакаяўся", то міліцыянты "прабачылі б яго". Аднак Уладзіслаў адмовіўся казаць, што памыліўся, і заявіў, што не зменіць сваё меркаванне. Таксама мужчына дадаў, што для яго гонар — што да яго прыйшлі 9 жніўня з аўтаматамі. Тады яму паабяцалі крымінальную адказнасць.    

Суд прызначылі на 11.00 12 верасня: ён адбудзецца на трэцім паверсе будынка тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання (г. Баранавічы, вул. Леніна, 12). Там няма пандуса. 

Першы падкаст “Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю

З чым жывуць прадстаўнікі ўразлівых груп, ці абараняе іх дзяржаўны механізм, што можна пабачыць падчас знаходжання ў закрытых установах?

Уладзіславу Рабічу 24 гады, ён са шматдзетнай сям'і, мае таксама брата-блізнюка з інваліднасцю. У госці да сям'і часта завітвалі мясцовыя журналісты, каб зняць сюжэты ці напісаць матэрыялы пра ўзорную сям'ю і цудоўных дзяцей. Уладзіслаў Рабіч — шматразовы удзельнік разнастайных алімпіядаў, меў сярэдні бал атэстата 9,4. 

"Гэтыя хлопчыкі, якія растуць на маіх вачах, з'яўляюцца прыкладам мужнасці для ўсіх нас. Яны паказваюць, як трэба спраўляцца з цяжкасцямі і верыць у лепшае", — казаў пра братоў старшыня Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандр Селіфонтаў у 2017 годзе, калі ў чарговы раз прыехаў павіншаваць сям'ю са святамі.

Таксама Уладзіслаў — аўтар блога на спартыўную тэматыку на сайце by.tribuna.com. 

Палітвязня з інваліднасцю асудзілі да трох гадоў калоніі

Ён прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства