viasna on patreon

Палітвязня з інваліднасцю асудзілі да трох гадоў калоніі. Ён прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок

2021 2021-12-15T12:31:27+0300 2021-12-15T13:48:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/runco_aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 снежня 2021 года суд Дзяржынска і Дзяржынскага раёна прызнаў 40-гадовага палітзняволенага Андрэя Рунцо вінаватым паводле арт.364 і арт.389 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Канчатковы тэрмін вынесены шляхам частковага складання пакаранняў: 1,5 гады — паводле арт.364 КК і два гады — паводле арт.389 КК.  

Таксама суддзя Раман Крыловіч абавязаў Рунцо выплаціць 1500 рублёў маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянта Калкоўскага. Таксама палітзняволены абавязаны выплаціць 16 рублёў 48 капеек працэсуальных выдаткаў і 87 рублёў — дзяржпошліны.

Бок дзяржабвінавачання падтрымліваў намеснік пракурора Дзяржынскага раёна Аляксандр Кардзіс.

Першапачаткова Рунцо затрымалі ў межах  ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу за тое, што прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок. Рэчдокі справы — два рытуальныя кошыкі — суддзя абавязаў знішчыць.

Андрэй Рунцо — грузчык, бацька дваіх дзяцей. Таксама ён мае інваліднасць трэцяй групы. У апошнім слове ён папрасіў прабачэння ў пацярпелых, суда і прысутных ў залі людзей, а таксама — не караць яго строга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства