Першы падкаст “Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю Аўдыё
Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. З чым жывуць прадстаўнікі ўразлівых груп, ці абараняе іх дзяржаўны механізм, што можна пабачыць падчас знаходжання ў закрытых установах? Пра гэтае і шмат-шмат іншае — у падкасце Праваабарончага цэнтру "Вясна" пра людзей і іх уласны досвед.
Першы выпуск мы прысвяцілі людзям з інваліднасцю:
- Як у беларускай сацыяльнай дзяржаве жывецца людзям з інваліднасцю?
- Як выпадкова можна атрымаць дыягназ альбо пазбавіцца дзеяздольнасці?
- Як ідэя дапамогі ад сацыяльнай дзяржавы можа выглядаць на практыцы?
Пра дзіўныя і часам трагічныя гісторыі, з якімі могуць сутыкацца людзі з інваліднасцю, нам распавялі Сяргей Драздоўскі, дырэктар "Офіса по правам людзей з інваліднасцю" і юрыст "Офіса" Алег Граблеўскі. Таксама можна пачуць галасы Яўгена Шэўкі (кіраўніка "Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў"), мінчука Арамаіса Міракʼяна і педыятра Майі Церакулавай.
Меншае, што мы можам зрабіць — гэта ведаць пра досвед людзей, якія жывуць побач з намі.
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
Выпуск можна паслухаць на youtube.
Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе”. Цізер
“Вясна прыйдзе” – гэта праваабарочы падкаст пра людзей і іх уласны досвед.