Навіны на тэму: правы людзей з інваліднасцю
06.06.2023 "Гэта атрад АМАП "пережестил": як у Бабруйску пераследавалі мужчыну з інваліднасцю
Пасля чарговага затрымання Сяргей з’ехаў у Латвію.
12.09.2022 У Баранавічах за абразу Лукашэнкі да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі мужчыну з першай групай інваліднасці
Вырак агучыў суддзя Мікалай Кміта. Дзяржабвінавачанне падтрымала памочніца Баранавіцкага міжраённага пракурора Юлія Мірановіч.
05.09.2022 У Баранавічах за абразу Лукашэнкі будуць судзіць мужчыну з першай групай інваліднасці
Суд адбудзецца на трэцім паверсе будынка без пандуса.
19.01.2022 У Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах накіравалі альтэрнатыўны даклад аб правах чалавека ў Беларусі
Праваабаронцы падрыхтавалі і накіравалі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (КЭСКП) справаздачу аб выкананні ўрадам Беларусі Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.
11.01.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Амаль 2000 гадоў пазбаўлення волі, хваля звальненняў і дапаўненні ў Канстытуцыю, датычныя тэмы здароўя і інваліднасці.
03.12.2021 Правы людзей з інваліднасцю ў Беларусі і Офіс, які іх абараняў. Што сталася за мінулы год?
Трэцяга снежня адзначаецца Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. У Беларусі праблемамі гэтай уразлівай групы займаўся Офіс па правах людзей з інваліднасцю. “Вясна” узгадвае, што рабіў Офіс і што здарылася з ім і правамі людзей з інваліднасцю за апошні год.
08.04.2021 "Фактычна яны былі затрыманыя за супрацоўніцтва з ААН". Што вядома пра справу "Офіса па правах людзей з інваліднасцю"?
Дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка распавяла "Вясне" пра ціск на калегаў-праваабаронцаў, чаму беларускім уладам у цяперашняй палітычнай сітуацыі нязручны "Офіс" і з чым можа быць звязаны пераслед Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага.
08.02.2021 Front Line Defenders занепакоеная затрыманнем Алега Граблеўскага і хатнім арыштам Сяргея Драздоўскага
Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Алега Граблеўскага і хатнім арыштам Сяргея Драздоўскага, а таксама жорсткім абыходжаннем з імі падчас допыту.
06.02.2021 Патрабуем спыніць пераслед праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага, Алега Граблеўскага і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці
Беларуская Нацыянальная Платформа выступіла з заявай, у якой патрабуе спыніць кампанію запалохвання і пераследу ў дачыненні да праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў, некамерцыйных арганізацый у Беларусі.
04.02.2021 Рэпрэсіі абрынуліся на «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»
Алегу Граблеўскаму выставілі абвінавачванне па артыкуле махлярства, цяпер ён затрыманы на 3 сутак, Сяргей Драздоўскі пад хатнім арыштам.
03.02.2021 "Мне доўга тлумачылі, што я злачынец і што пытанне з турмой амаль вырашана"
Дырэктар Офісу правоў людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі 2 лютага 7 гадзін правёў на допыце ў ДФР КДК. Разам з ім быў юрыст Офісу Алег Граблеўскі.
16.12.2020 Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі
Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў залі суду.
08.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Трэцяга снежня адзначаўся міжнародны Дзень людзей з іванліднасцю, а з 25 лістапада праходзяць 16 дзён актывізма супраць гендэрнага гвалту. Што з гэтымі тэмамі ва ўмовах сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі?
21.10.2020 Патрабуем спыніць пераслед праваабаронцы Алега Граблеўскага і ціск на беларускіх праваабаронцаў
Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці ціску і затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў.
27.08.2020 Мінчука з інваліднасцю адправілі на "суткі" пасля адмены рашэння суда. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН
Мінчука Анатоля Кудласевіча, які мае інваліднасць другой групы, асудзілі на 10 сутак за ўдзел у законным пікеце па зборы подпісаў. Вышэйстаячы суд адмяніў рашэнне суда аб арышце мужчыны, але яго ўсё роўна прымусілі адбываць пакаранне. Пасля таго, як Анатоль адбыў «суткі», адбыўся новы суд, які асудзіў яго за ўдзел у тым жа пікеце на буйны штраф.