viasna on patreon

Патрабуем спыніць пераслед праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага, Алега Граблеўскага і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці

2021 2021-02-06T12:01:40+0300 2021-02-06T12:02:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnp-loga-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская Нацыянальная Платформа выступіла з заявай, у якой патрабуе спыніць кампанію запалохвання і пераследу ў дачыненні да праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў, некамерцыйных арганізацый у Беларусі.

21 студзеня Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю пачаў праверку ў дачыненні да службовых асоб праваабарончай арганізацыі "Офіс па правах людзей з інваліднасцю". У ведамстве заявілі, што яна звязана з пытаннямі «магчымага неправамернага завалодання у перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі установай ў выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэтаў аказання дапамогі беларускім грамадзянам з інваліднасцю».

Беларуская Нацыянальная платформа лічыць, што дзеянні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю палітычна матываваныя, з'яўляюцца пераследам за праваабарончую дзейнасць.

Мы заклікаем спыніць кампанію запалохвання і пераследу ў дачыненні да праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў, некамерцыйных арганізацый у Беларусі.

Патрабуем спыніць пераслед праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага, Алега Граблеўскага і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства