viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-08-27T18:12:36+0300 2024-09-02T17:30:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: Камітэт па правах людзей з інваліднасцю ААН разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Пра паседжанне ў Жэневе і шырэй пра праблемы людзей з інваліднасцю ў беларусі размаўляем з дырэктарам Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім:

"Амаль што ўся інфармацыя па інваліднасці схавана".

Асоба: Дзмітры Есяневіч — актор тэатра і кіно, які нядаўна быў эвакуяваны з Беларусі.

Падзея: Як у Беластоку прайшла чарговая акцы салідарнасці з палітвязнем Анджэем Пачобутам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства