Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 11 студзеня:
Крымінальны пераслед: Амаль 2000 гадоў пазбаўлення волі было вынесена толькі за 2021 год… Вынікі маніторынгу крымінальнага пераследу за 2021 год абмяркоўваем з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч.
Каментар эксперта: Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі каментуе змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, датычныя тэмы здароўя і інваліднасці:
- “Грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванню свайго здароўя”— што не так у гэтай фармулёўцы і што за ёй стаіць?
- Навошта ў праект Канстытуцыі дадалі фармулёўку “не маюць права абіраць і быць абранымі грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі”, калі і дагэтуль недзеяздольныя грамадзяне гэтага не маглі рабіць?
- Куды ўсё рухаецца? Інваліднасць як праблема для дзяржавы
Падзея: Хваля звальненняў ідзе па Беларусі. Пачуем уласныя гісторыі і каментары:
- Вылічаюць людзей, якія альбо ўваходзілі ў ініцыятыўныя групы, альбо збіралі подпісы, галасавалі, альбо проста выказваліся ў сацсетках;
- Наш дырэктар сказаў: прыйші спісы “ДСП”. Гэта значыць — для службовага карыстання;
- Тыя, хто звальняюцца, абавязвова каб напісалі заяву на звальненне па пагадненню бакоў;
- Калі чалавек упёрты і адмаўляецца, то шукаюць яго працоўнае парушэнне, каб звольніць.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Надзеі Ірдорат. З’яўляючыся фрортмэнкай гурта Irdorath, яна мае ўласны асабісты праект і традыцыю: перад кодным новым годам Надзея выкладала ў інтэрнэт сваю новую песню. Апошняя з іх была выкладзена перад 2021 годам. Гэта песня на верш Ганны Ахматавай. Пад песняй Надзея Ірдорат дзякуе за дапамогу Уладзіміру Ірдоратху (Уладзімір Калач), Антону Шніпу і Юліі Юніцкай (Марчанка). Цяпер усе названыя, як і сама Надзея, з’яўляюцца палітычнымі вязнямі.
*Аўдыязапіс выпуску: