viasna on patreon

Спецдакладчыца ААН прадставіла на сесіі Савета па правах чалавека даклад па сітуацыі ў Беларусі

2022 2022-06-29T20:25:17+0300 2022-06-29T20:26:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anais-marin-un.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анаіс Марэн падчас выступу на 50-й сесіі Савета па правах чалавека

Анаіс Марэн падчас выступу на 50-й сесіі Савета па правах чалавека

28 чэрвеня ў Жэневе на 50-й сесіі Савета па правах чалавека Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прадставіла даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасля прэзентацыі адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецдакладчыцай. Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні не прысутнічала.

У дакладзе, падрыхтаваным Анаіс Марэн, прааналізаваны перыяд з 1 красавіка 2021 году па 31 сакавіка 2022 году. У дакладзе аналізуюцца падзеі і тэндэнцыі, што былі зафіксаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, вынікі якіх былі аспрэчаныя. Спецдакладчыца апісвае працяглае падаўленне палітычнага іншадумства, далейшае абмежаванне свабоды меркаванняў і іх выказвання ў краіне, а таксама рост колькасці выпадкаў адвольнага затрымання і ўтрымання пад вартай паводле палітычных матываў. 

"Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху". Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі

На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У гэтым дакладзе Спецдакладчыца апісвае тэндэнцыі, заклапочанасці і прагрэс у дачыненні да сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў Беларусі. Даклад будзе прадстаўлены 28 чэрвеня ў Жэневе.

Падчас дыялогу пасля прэзентацыі даклада прадстаўнікамі Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) былі ўзгаданыя зняволеныя праваабаронцы "Вясны".

"Усяго праз два тыдні мы будзем адзначаць гадавіну адвольнага затрымання лідараў Праваабарончага цэнтра "Вясна" - Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Чацвёра іншых сябраў "Вясны" таксама знаходзяцца ў зняволенні, а таксама па меншай меры 30 журналістаў і работнікаў СМІ і чатыры адвакаты. У Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязняў. Катаванні і жорсткае абыходжанне ў дачыненні да палітычных зняволеных, так і іншых зняволеных па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя", - адзначаецца на сайце арганізацыі.

Відэазапіс прэзентацыі і дыскусіі можна знайсці на сайце ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства