Навіны на тэму: Анаіс Марэн
05.06.2024 Спецдакладчыца па Беларусі падрыхтавала новы штогадовы даклад па сітуацыі з правамі чалавека
На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
05.04.2024 СПЧ ААН падоўжыў мандат спецдакладчыка па Беларусі і стварыў орган па расследванні парушэнняў правоў чалавека
Перад галасаваннем на сесіі Савета выступіла прадстаўніца беларускага МЗС, якая заявіла, што Беларусь "не заслугоўвае асаблівай увагі" арганізацыі.
13.03.2024 Эксперты ААН выступілі з заявай наконт палітзняволеных вясноўцаў
Праз год пасля таго, як іх асудзілі да турэмнага зняволення, занепакоенасць з нагоды справядлівасці судовага разбору па-ранейшаму захоўваецца.
27.10.2023 Экспертка ААН: "Беларусь злоўжывае антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам для падаўлення іншадумства"
Пра гэта заявіла Анаіс Марэн у сваім дакладзе Генеральнай Асамблеі ААН.
05.07.2023 Спецдакладчыца ААН па Беларусі: "Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная"
Анаіс Марэн прадставіла свой новы даклад на 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ).
09.03.2023 “Гэта злачынства супраць чалавечнасці”. Праваабаронца “Вясны” — на сесіі ААН
У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН. Распавядаем, як прагучала тэма Беларусі, дзякуючы беларускім праваабаронцам.
24.10.2022 Алесь Бяляцкі: жыццё ў мірнай барацьбе за правы чалавека ў Беларусі
Некамерцыйнае выданне The Conversation апублікавала артыкул пра Алеся Бяляцкага, напісаны Анаіс Марэн, спецыяльнай дакладчыцай ААН па Беларусі і навуковай супрацоўніцай Варшаўскага ўніверсітэта.
29.09.2022 На фоне затрыманняў адвакатаў у Беларусі на Канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры
На дзесяцідзённай Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры.
25.08.2022 "Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну": даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні
Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак у выгнанні, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасцяў бяспечна вярнуцца дадому.
29.06.2022 Спецдакладчыца ААН прадставіла на сесіі Савета па правах чалавека даклад па сітуацыі ў Беларусі
28 чэрвеня ў Жэневе на 50-й сесіі Савета па правах чалавека Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прадставіла даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасля прэзентацыі адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецдакладчыцай. Дэлегацыя Беларусі на паседжанні не прысутнічала.
15.06.2022 Крызіс з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавалі ў межах 50-й сесіі СПЧ ААН
14 чэрвеня прайшло анлайн-мерапрыемства “Правы чалавека ва ўмовах крызісу, Беларусь 2022 года” ў межах 50-й сесіі Савета па правах чалавека ААН.
09.06.2022 "Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху". Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
26.10.2021 Экспертка ААН: "Жанчыны ў Беларусі платяць высокую цану за адстойванне правоў чалавека"
Беларусь адмаўляе жанчынам у шматлікіх правах і свабодах, гарантаваных міжнародным правам правоў чалавека, а жанчыны-актывісткі зазнаюць гвалтоўныя знікненні, катаванні, жорсткае абыходжанне і нават выгнанне, паведаміла сёння Генеральнай Асамблеі ААН экспертка па правах чалавека.
05.07.2021 “Міжнародная супольнасць павінна працаваць калектыўна, каб заставіць улады паважаць правы чалавека". У СПЧ адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі ў Беларусі
5 ліпеня на 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН прагучала пытанне Беларусі – адбыўся інтэрактыўны дыялог, дзе Спецдакладчык Анаіс Марэн прадставіла свой чарговы даклад.
22.06.2021 Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі Савет па правах чалавека падтрымаць працягненне мандата Спецдакладчыка па Беларусі
21 чэрвеня ў Жэневе распачалася 47-ая сесія Савета па правах чалавека ААН, якая працягнецца да 9 ліпеня. Падчас гэтай сесіі будзе ўздымацца і пытанне парушэнняў правоў у Беларусі.