Навіны на тэму: Анаіс Марэн
22.06.2021 Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі Савет па правах чалавека падтрымаць працягненне мандата Спецдакладчыка па Беларусі
21 чэрвеня ў Жэневе распачалася 47-ая сесія Савета па правах чалавека ААН, якая працягнецца да 9 ліпеня. Падчас гэтай сесіі будзе ўздымацца і пытанне парушэнняў правоў у Беларусі.
04.06.2021 Спецдакладчык ААН: "Сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых"
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецдакладчыка па пытанні аб палажэнні ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, які будзе прадстаўлены на 47 сесіі Савета па правах чалавека.
31.12.2020 Да Мікалая Дзядка два тыдні не пускаюць адвакатаў. Праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыкаў ААН
Да палітычнага зняволенага блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка, які знаходзіцца ў СІЗА-1 ужо другі месяц паводле абвінавачвання па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, не пускаюць адваката з 18 снежня.
05.09.2020 Спецдакладчыца ААН па Беларусі: Сітуацыя ў краіне яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай
Сітуацыя ў Беларусі яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай, як у апошні месяц, заявіла спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, выступаючы 4 верасня перад Саветам бяспекі ААН, піша Naviny.by.
17.07.2020 Савет па правах чалавека падоўжыў мандат Спецдакладчыка па Беларусі
Савет па правах чалавека ААН сёння раніцай прыняў рэзалюцыю, згодна з якой мандат Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на год.
10.07.2020 Анаіс Марэн: Міжнародная супольнасць павінна і далей пільна сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека напярэдадні выбараў
Эксперт ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн сёння заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць праваабаронцаў у Беларусі, паколькі рэпрэсіі супраць мірных пратэстаў распаўсюджваюцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.
01.07.2020 Эксперты ААН патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў у Беларусі перад выбарамі
Эксперты ААН 1 ліпеня запатрабавалі, каб Беларусь устрымалася ад гвалту супраць мірных дэманстрантаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яны заклікалі ўрад адмовіцца ад палітыкі адвольных арыштаў, гвалту і запалохвання ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці.
08.05.2020 Эксперты ААН заклікаюць Беларусь вызваліць асуджаных "за наркотыкі" ў сувязі з COVID-19
Эксперты ААН па правах чалавека* 7 траўня заявілі, што колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 у Беларусі, якая няспынна расце, павінна прымусіць урад неадкладна вызваліць дзяцей і маладых людзей, пазбаўленых волі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
22.04.2020 Спецдакладчык ААН па Беларусі прыме да увагі паведамленне праваабаронцаў
Спецдакладчык ААН Анаіс Марэн атрымала прадстаўленую праваабаронцам Аляксеем Лойкам інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з Ягорам М.
21.04.2020 "Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.
Праваабаронцы апавясцілі Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні мінулага года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.
04.03.2020 Беларускія праваабаронцы сустрэліся са Спецдакладчыцай ААН па Беларусі
Праваабарончая супольнасць Беларусі 23 і 24 лютага ўдзельнічала ў каардынацыйнай сустрэчы, зладжанай Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні.
12.07.2019 Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі
12 ліпеня на 41-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
02.07.2019 Анаіс Марэн: “Занадта шмат ранейшых пытанняў ігнаруюцца надзвычай доўга”
2 чэрвеня на 41-й рэгулярнай сесіі Савета па правах чалавека ААН спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой першы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
20.06.2019 Анаіс Марэн праінфармуе Савет па правах чалавека ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый правядзе сваю сорак першую чарговую сесію з 24 чэрвеня па 12 ліпеня 2019 года ў Жэневе.