viasna on patreon

Спецдакладчык ААН: "Сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых" Дакумент

2021 2021-06-04T16:01:42+0300 2021-06-04T16:38:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anais_marin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анаіс Марэн. Фота: reform.by

Анаіс Марэн. Фота: reform.by

На сайце ААН апублікаваны даклад Спецдакладчыка па пытанні аб палажэнні ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, які будзе прадстаўлены на 47 сесіі Савета па правах чалавека.

У ім Анаіс Марэн апісвае сітуацыю з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі, якая склалася ў 2020 годзе і пачатку 2021 года ў Беларусі. Яна дакументуе хвалю рэпрэсій у краіне з дапамогай довадаў масавых парушэнняў, беспрэцэдэнтных па сваіх маштабах і цяжару.

На 24 старонках даклада ўздымаюцца пытанні, якія вельмі востра паўстаюць у беларускім грамадстве:

  • права на жыццё – смяротнае пакаранне і адвольнае пазбаўленне жыцця;
  • права на фізічную недатыкальнасць: катаванні і іншыя жорскія, бесчалавечыя віды абыходжання; адвольныя затрыманні і заключэнне пад варту; гвалтоўныя знікненні; прымусовыя выдварэнні; справядлівасць судовага разбіральніцтва;
  • свабода на мірныя сходы і асацыяцыі; свабода на асабістае меркаванне і іх свабоднае выказванне, права на ўдзел у грамадскім жыцці;
  • права на здароўе, на адукацыю, у тым ліку на беларускай мове і мовах меншасцяў ды інш.

Анаіс Марэн глыбока ўстрывожаная беспрэцэдэнтнай эскалацыяй парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, якая назіралася ў адзначаны перыяд.

“Палітычны крызіс і сацыяльныя падзеі яшчэ раз пацвердзілі цыклічнасць усплёскаў парушэнняў правоў чалавека ў перыяд выбараў у Беларусі, але ў той жа час яны выявілі глыбока укаранелыя інстытуцыйныя недахопы дзяржаўнага апарату, у прыватнасці праваахоўнай сістэмы і сістэмы правасуддзя, якія выкарыстоўваюцца не для абароны правоў чалавека, а для іх абмежаванні. Асаблівую заклапочанасць выклікае той факт, што сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых”, - прыходзіць да высновы Спецдакладчык ААН.

Яна нагадвае і паўтарае свае рэкамендацыі, сфармуляваныя ў папярэдніх дакладах, якія не былі выкананы, а таксама падтрымлівае рэкамендацыі, сфармуляваныя Вярхоўным камісарам ААН Мішэль Бачэлет у яе дакладзе, асабліва тыя, якія патрабуюць тэрміновых дзеянняў са бакі ўрада Беларусі.

47 сесія Савета па правах чалавека ААН пройдзе з 21 чэрвеня па 9 ліпеня 2021 года, пытанне Беларусі будзе чацвёртым на парадку дня. 

Спецдакладчык ААН: "Сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства