Спецдакладчык ААН па Беларусі прыме да увагі паведамленне праваабаронцаў
https://spring96.org/be/news/96639
2020
2020-04-22T14:35:55+0300
2020-04-22T14:35:55+0300
2020-04-22T14:40:29+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/anais_marin.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка на днях падрыхтаваў і накіраваў спецдакладчыку ААН па Беларусі Анаіс Марэн паведамленне аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні 2019 года, і немагчымасці абскардзіць затрыманне ў судзе.
Спецдакладчык ААН атрымала прадстаўленую праваабаронцам інфармацыю. Пра гэта паведаміў Аляксей Лойка.
"Спецдакладчык прыме яе да увагі пры падрыхтоўцы дакладу для Генеральнай Асамблеі ААН", - адзначалася ў адказе на паведамленне.
Таксама Анаіс Марэн папрасіла праваабаронцаў трымаць яе ў курсе развіцця сітуацыі з Ягорам М.
"Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.