Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі Відэа
12 ліпеня на 41-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
Сярод пытанняў, якія абмяркоўваюцца, у Палажэнні стаяла пастанова аб працягненні мандата спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама заклік да ўраду Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць з мандатам, у тым ліку шляхам прадастаўлення Анаіс Марэн магчымасці наведаць краіну і свабодна сустрэцца з адпаведнымі зацікаўленымі бакамі, уключаючы грамадзянскую супольнасць, у яе афіцыйнай якасці.
Рэзалюцыя па Беларусі прынятая на год з наступнымі вынікамі галасавання: "за" - 20 краінаў-сябраў Савета, "супраць" - 6, "устрымаліся" - 21. Яна ўключае 15 пунктаў, у якіх міжнародны орган:
- вітае даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі;
- выказвае занепакоенасць, якая захоўваецца, становішчам у галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі, асабліва неабгрунтаванымі абмежаваннямі і празмерна цяжкімі працэсамі, звязанымі з ажыццяўленнем правоў на свабоду мірных сходаў, асацыяцыі і выказвання меркаванняў, прызнаючы пры гэтым некаторае паляпшэнне, якое тычыцца свабоды арганізацыі мерапрыемстваў, калі пра іх своечасова паведамляецца адпаведным ўладам, у адпаведнасці з папраўкамі, унесенымі ў Закон аб масавых мерапрыемствах, якія ўступілі ў сілу ў студзені 2019 году;
- выказвае занепакоенасць, якая захоўваецца, сцвярджэннямі пра выпадкі катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і пенітэнцыярных устаноў, якія не былі належным чынам расследаваныя ўладамі; працягваючыміся нападкамі ў дачыненні да праваабаронцаў, прафсаюзаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, многім з якіх адмоўлена ў рэгістрацыі і некаторыя з якіх часам падвяргаюцца рэйдам з боку ўладаў; арыштамі журналістаў і накладаннем на іх штрафаў за ажыццяўленне імі сваёй дзейнасці і рознымі замахамі на свабоду выказвання меркаванняў, у тым ліку з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, а таксама ўступленнем у сілу паправак да заканадаўства, якія ўводзяць дадатковыя абмежаванні на сеціўныя СМІ; і настойліва заклікае ўрад у поўнай меры выконваць правы на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцыі;
- выказвае шкадаванне з нагоды адсутнасці рэакцыі ўрада Беларусі на выпадкі адвольных арыштаў і затрымання палітычных і грамадскіх актывістаў, нежадання пракурораў расследаваць выпадкі катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання, беспакаранасці асобаў, вінаватых у здзяйсненні злачынстваў, звязаных з парушэннямі і ўшчамленнем правоў чалавека, ціску на адвакатаў і адсутнасці эфектыўных сродкаў прававой абароны; і выказвае шкадаванне таксама з нагоды дыскрымінацыі, якая закранае перш за ўсё асобаў, якія належаць да ўразлівых групаў і рэлігійных меншасцяў;
- зноў паўтарае свой заклік да ўрада Беларусі правесці ўсёабдымны перагляд адпаведнага заканадаўства, палітыкі, стратэгій і практыкі для забеспячэння таго, каб нормы былі дакладна вызначаныя, адпавядалі яе міжнародным праваабарончым абавязацельствам i абавязкам і не выкарыстоўваліся для таго, каб перашкаджаць ажыццяўленню або неабгрунтавана абмяжоўваць ажыццяўленне любых правоў чалавека, і накіраваць свае намаганні на ўмацаванне патэнцыялу і належную падрыхтоўку супрацоўнікаў судовых і праваахоўных органаў;
- адзначае занепакоенасць, выказанную Спецыяльным дакладчыкам ў дачыненні да дзяцей, асуджаных за правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі, і падкрэслівае неабходнасць уліку найлепшых інтарэсаў дзіцяці;
- вітае прыняцце ўрадам Беларусі 24 кастрычніка 2016 года міжведамаснага плана ў галіне правоў чалавека на 2016-2019 гады па рэалізацыі рэкамендацый, прынятых урадам Беларусі па выніках праходжання другога цыклу універсальнага перыядычнага агляду, і рэкамендацый шэрагу дамоўных органаў, рэкамендуе ўраду перагледзець і ўнесці змены ў гэты план, уключыўшы ў яго рэкамендацыі праваабарончых механізмаў і прыняўшы пад увагу прапановы, унесеныя арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, вітае рэгістрацыю незалежнага прафсаюза ў студзені 2019 года і вітае таксама ўзаемадзеянне Беларусі з Камітэтам па правах чалавека ўпершыню за 21 год і яго агляд Камітэтам супраць катаванняў у красавіку 2018 году;
- адзначае пастаянную ўвагу, якую Спецыяльны дакладчык надае пытанню аб смяротнай кары ў Беларусі, і ў прыватнасці выказвае глыбокую занепакоенасць з нагоды прымянення гэтага пакарання без гарантый захавання належных працэсуальных нормаў, а таксама з нагоды абмежаванага аб'ёму адпаведнай інфармацыі ў дачыненні да яе прымянення і, улічваючы, што транспарэнтнасць з'яўляецца адной з умоў справядлівага і эфектыўнага крымінальнага правасуддзя, просіць Спецыяльнага дакладчыка працягваць сачыць за развіццём падзей і выносіць рэкамендацыі;
- настойліва заклікае ўрад Беларусі прыняць усе неабходныя меры, з тым каб забяспечыць поўную незалежнасць і бесстароннасць судовых органаў, гарантаваць права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на эфектыўны перагляд прызначаных пакаранняў і вынесеных абвінаваўчых прысудаў вышэйстаячай судовай інстанцыяй і забяспечыць усім абвінавачаным права на свабодны выбар адваката на ўсіх этапах разбору;
- нагадвае пра тое, што ён вітаў вызваленне палітычных зняволеных у жніўні 2015 года і заклікаў да поўнага аднаўлення грамадзянскіх і палітычных правоў былых палітычных зняволеных; аднак гэтыя грамадзянскія і палітычныя правы не былі адноўленыя, і палітычныя актывісты па-ранейшаму падвяргаюцца жорсткаму звароту і сутыкаюцца з сумніўнымі і палітычна матываванымі абвінавачваннямі, пры гэтым не было дасягнута прагрэсу ў дачыненні да чатырох выпадкаў гвалтоўнага знікнення палітычных апанентаў, якія адбыліся яшчэ ў 1999 і 2000 гадах;
- настойліва рэкамендуе Беларусі неадкладна правесці ўсеабдымную рэформу прававой базы правядзення выбараў і ліквідаваць даўнія сістэмныя недахопы, якія тычацца прававой базы і практыкі правядзення выбараў, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) і Спецыяльнага дакладчыка і асабліва з улікам маючых адбыцца парламенцкіх выбараў у лістападзе 2019 года і прэзідэнцкіх выбараў, чакаемых у 2020 годзе;
- зноў настойліва рэкамендуе ўраду Беларусі стварыць нацыянальную праваабарончую ўстанову ў адпаведнасці з прынцыпамі, якія тычацца статусу нацыянальных устаноў, што займаюцца заахвочваннем і абаронай правоў чалавека (Парыжскія прынцыпы), і працягваць актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года;
- пастанаўляе падоўжыць на адзін год мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць Спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Савету па правах чалавека на яго сорак чацвёртай сесіі і Генеральнай Асамблеі на яе семдзесят пятай сесіі;
- настойліва заклікае ўрад Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць са Спецыяльным дакладчыкам, у тым ліку шляхам прадастаўлення ёй магчымасці наведаць краіну і свабодна сустрэцца з адпаведнымі зацікаўленымі бакамі, уключаючы грамадзянскую супольнасць, у яе афіцыйнай якасці, з тым каб дапамагчы ўраду ў выкананні яго міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, і разгляду пытання аб выкананні яе рэкамендацый, а таксама настойліва заклікае ўрад у поўнай меры супрацоўнічаць з мандатарыямі тэматычных спецыяльных працэдур;
- просіць Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека прадастаўляць Спецыяльнаму дакладчыку неабходную дапамогу і рэсурсы для забеспячэння выканання яе мандата і просіць апошняга працягваць сачыць за развіццём падзей і выносіць рэкамендацыі.
Нагадаем, 2 ліпеня спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой першы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
“Занадта шмат пытанняў, якія я адзначыла ў сваім дакладзе, па-ранейшаму прымушаюць прыцягваць Беларусь да адказнасці, занадта шмат ранейшых пытанняў, якія я паўтараю ў сваім дакладзе, ігнаруюцца занадта доўга, занадта шмат людзей па-ранейшаму пакутуюць ад таго, што ўрад не надае правам чалавека той важнасці, якую яны заслугоўваюць”, - сказала Анаіс Марэн падчас свайго выступу.
Мандат спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі быў заснаваны Саветам па правах чалавека ў сувязі з хваляй масавых арыштаў і рэпрэсіўнымі дзеяннямі, распачатымі праваахоўнымі органамі ў адказ на падзеі, якія адбыліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Спецыяльны дакладчык прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 1 лістапада 2012 года.
Афіцыйны Мінск мандат спецдакладчыка не прызнае і заклікае Савет ААН па правах чалавека скасаваць яго, паказваючы на яго «несправядлівы і палітызаваны характар». Аднак СПЧ ААН кожны год падаўжае мандат спецдакладчыка па Беларусі.