viasna on patreon

Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам "віцебскіх перформансаў"

2022 2022-05-20T14:27:00+0300 2022-05-23T13:39:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-perfomans-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

У судзе Віцебскага раёна 20 траўня вынесены прысуд палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомых як ўдзельнікі "віцебскіх перформансаў".

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня.  Дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксей Бізуноў.

На папярэднім судовым пасяджэнні дзяржабвінаваўца запрасіў для абвінавачаных у залежнасці ад іх ролі ў здзейсненых злачынствах і прызнання сваёй віны наступныя тэрміны зняволення:

Ірыне Пярцовай па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Юлі Лабуновай па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Кацярыне Макарэвіч па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 339 адпаведна, па сукупнасці пакаранняў, два і тры з паловай гады пазбаўлення волі. Канчаткова –чатыры з палавінай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Арцёму Латышаву па арт. 341 і ч. 2 арт. 339 адпаведна па сукупнасці пакаранняў два і чатыры з паловай гады пазбаўлення волі, Канчаткова – шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Ад двух да шасці гадоў калоніі: абвінавачванне запрасіла тэрміны для ўдзельнікаў "віцебскіх перформансаў"

Паводле матэрыялаў следства, група праводзіла лакальныя акцыі, а свае, так званыя "дасягненні", здымалі на відэа. Ролікі яны публікавалі ў адкрытым доступе ў Інтэрнэце для ўсеагульнага агляду з мэтай прыцягнення ўвагі.

Апошнія словы абвінавачаных – трагедыя зламаных лёсаў

У сваім  апошнім слове Ірына Пярцова прасіла не пазбаўляць яе волі.

“Я знаходжуся ў СІЗА 8 месяцаў, быў час, каб усё ўсвядоміць. Я адна выхоўваю сына, цяпер яго аддадуць у дзіцячы дом, ён будзе расці без маці”.

Юля Лабунова вельмі эмацыйна казала аб тым, што ў яе дома засталася дачка. У яе самы складаны ўзрост, ёй патрэбна маці, клопат і ўвага:  “Мне сорамна за свой учынак, за тое што прыношу гора і пакуты сваёй сям’і. У мяне быў час зрабіць вывады і прызнаць свае памылкі. Я чыстасардэчна раскайваюся. Прашу не пазбаўляць мяне волі і даць магчымасць вярнуцца да сваёй сям’і і працы, якой я вельмі даражу."

Арцём Латышаў: “Усё жыццё я стараўся быць сумленным і справядлівым. Я выконваў усе ўскладзеныя на мяне сям’ёй і дзяржавай абавязальніцтвы, адпрацаваў па накіраванні пасля вучобы, служыў у войску, валанцёрыў пад час эпідэміі ковіду. Я заўсёды хацеў быць карысным сваім блізкім і грамадству, усё рабіў дзеля гэтага. Прашу прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Прашу таксама не пазбаўляць волі дзяўчат, якія знаходзяцца са мной за кратамі і прызначыць ім мінімальнае пакаранне, якое толькі магчыма. Яны ўжо шмат нацярпеліся ў СІЗА ў вельмі цяжкіх умовах, якія не кожны мужчына можа вытрымаць. Тут шмат казалі пра характарыстыкі з СІЗА, але не казалі пра інцыдэнт, які  здарыўся ў лістападзе 2020 года. Уначы мой сусед па камеры перарэзаў сабе ўсе вены на руцэ. Я першы прачнуўся, і разам з іншымі забілі трывогу. Калі б мы спазніліся – гэты чалавек загінуў бы.”

Кацярына Макарэвіч таксама раскайваецца і ўвесь час плача…

“Хачу, каб нашае грамадства жыло ў міры і згодзе. Хачу займацца любімай працай,  Я не здымаю з сябе адказнасці. Мае блізкія таксама церпяць і перажываюць за мяне. Дайце шанец клапаціцца пра маці. Ёй трэба аплочваць мае крэдыты. Мне сорамна перад сваімі блізкімі. Кожны чалавек можа зрабіць памылку, але ён яе можа выправіць”.

Суд прызначыў канчатковае пакаранне: Арцёму Латышаву -  4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Кацярыне Макарэвіч – 3 гады і 6 месяцаў, Юліі Лабуновай – 3 гады і 6 месяцаў, Ірыне Пярцовай – два гады калоніі агульнага рэжыму.

У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”

У судзе Віцебскага раёна 25 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства