Актывістку Вольгу Гарбунову пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі" і вызвалілі з-пад варты
Суд Савецкага раёна Мінска 6 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі "Радзіслава", а зараз палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.
Вольгу абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.
Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада 2021 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска. Вядома, што пасля затрымання Вольга амаль два тыдні трымала галадоўку.
Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту і феміністка.
Суд пастанавіў прызнаць Гарбунову вінаватай і пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Актывістку адпусцілі з-пад арышту ў залі суда.
У Мінску пачынаецца суд над былой кіраўніцай "Радзіславы" і палітзняволенай Вольгай Гарбуновай