viasna on patreon

У Мінску пачынаецца суд над былой кіраўніцай "Радзіславы" і палітзняволенай Вольгай Гарбуновай

2022 2022-05-05T10:30:33+0300 2022-05-06T13:21:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garbunova-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Гарбунова. Фота: Віка Герасімава для 34mag.net

Вольга Гарбунова. Фота: Віка Герасімава для 34mag.net

Суд Савецкага раёна Мінска 5 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі "Радзіслава", а зараз палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.

Вольгу абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Раней паведамлялася, што Гарбунову хацелі абвінаваціць яшчэ і па трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх і навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках.

Справу разглядае суддзя Сяргей Шаціла.

Вольгу Гарбунову затрымалі  9 лістапада 2021 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска. Вядома, што пасля затрымання Вольга амаль два тыдні трымала галадоўку.

Яе блізкія некалькі дзён не ведалі, дзе яна знаходзіцца. Адвакату не далі ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне Вольгі, а яе допыт праводзіўся без прысутнасці адваката.

Вольга Гарбунова   — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту і феміністка. 

Хатні, жнівеньскі і акушэрскі... Гвалт. Размова з Вольгай Гарбуновай у падкасце "Вясна прыйдзе"

Пра гвалт над жанчынамі і мужчынамі, пра гвалт, які жыў задоўга да жніўня 2020, а таксама пра гвалт акушэрскі і асабісты вопыт —Вольга распавяла «Вясне прыйдзе».

На старонцы ў падтрымку зняволенай Вольгі ў інстаграм з'явілася просьба не прыходзіць на суд «па просьбе Волі». Паплечніцы просяць падтрымаць Гарбунову інакш: допісамі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #олявмоейжизни.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства