viasna on patreon

Паручыцеляў праваабаронцаў Граблеўскага і Драздоўскага прымусілі плаціць

2021 2021-11-06T13:40:00+0300 2021-11-08T12:34:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ofis_s_invalidnosty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Міхаіл Макарэвіч правёў пасяджэнне над чатырма паручыцелямі праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага.

Сяргей Драздоўскі (злева) і Алег Граблеўскі
Сяргей Драздоўскі (злева) і Алег Граблеўскі

У выніку рашэннем суда накладзены грашовыя спагнанні: у дачыненні да двух паручыцелей Сяргея Драздоўскага — па 100 базавых велічынь (2 900 беларускіх рублёў), а ў дачыненні да двух паручыцелей Алега Граблеўскага — 200 базавых велічынь (5 800 беларускіх рублёў) і 250 базавых велічынь (7 250 беларускіх рублёў). Гэтае рашэнне можа быць абскарджана цягам 10 дзён.

Вядома, што суддзя спытаў у паручыцелькі Алега Граблеўскага, чаму яна вырашыла падпісаць паручальніцтва.

“Таму што Алег — харошы чалавек”, — адказала яна.

“Вы і цяпер так лічыце?” — спытаў суддзя.

“Так”.

Сяргей Драздоўскі — дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а Алег Граблеўскі — юрыст Офіса. Абодвух затрымалі трэцяга лютага 2021 года. Алега Граблеўскага змясцілі ў СІЗА-1, а Сяргея Драздоўскага — пад хатні арышт. Праваабарончая супольнасць прызнала іх палітычнымі зняволенымі.

Пасля амаль паўгадавога зняволення Драздоўскаму і Граблеўскаму змянілі меру стрымання — і яны былі вызваленыя 31 ліпеня 2021 года пад асабістае паручальніцтва. Згодна з артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ, асабістае паручальніцтва заключаецца ў прыняцці на сябе асобамі пісьмовага абавязацельства аб тым, што падазраваныя або абвінавачаныя, знаходзячыся на волі, не схаваюцца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будуць перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яе судом і не будуць займацца злачыннай дзейнасцю. У публічным доступе інфармацыі аб тым, што Драздоўскі і Граблеўскі знаходзяцца ў вышуку, няма.

Паўгадавы адпачынак? Праваабаронца Сяргей Драздоўскі распавёў, як яму жылося пад хатнім арыштам

Амаль паўгода праваабаронца Сяргей Драздоўскі правёў пад хатнім арыштам. 31 ліпеня стала вядома, што меру стрымання ў дачыненні да яго змянілі — цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе, дзейнічае паручальніцтва. Гэта азначае, што Драздоўскі можа свабодна выходзіць з дому, кантактаваць з людзьмі і карыстацца інтэрнэтам — усяго гэтага ён быў пазбаўлены. Праваабаронца распавёў "Вясне" аб тым, як для яго выглядаў хатні арышт.

"Фактычна яны былі затрыманыя за супрацоўніцтва з ААН". Што вядома пра справу "Офіса па правах людзей з інваліднасцю"?

Затрыманыя прадстаўнікі Асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", дырэктар Сяргей Драздоўскі і юрыст Алег Граблеўскі. Перад гэтым Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ў сябе на сайце паведаміў, што праводзіцца праверка ў дачыненні да службовых асоб установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" па пытаннях "магчымага неправамернага завалодання грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі грамадзянам з інваліднасцю". "Офіс" на працягу дзесяці гадоў аказваў бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатаваў змены заканадаўства, праводзіў асветніцкія мерапрыемствы па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства