viasna on patreon

Рэпрэсіі абрынуліся на «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

2021 2021-02-04T07:56:33+0300 2021-02-04T08:37:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grableuski1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Граблеўскі.

Алег Граблеўскі.

Алег Граблеўскі і Сяргей Драздоўскі з «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» некалькі гадзін 3 лютага знаходзіліся ў Следчым камітэце. Алегу выставілі абвінавачванне па артыкуле махлярства, цяпер ён затрыманы на 3 сутак. Сітуацыя з Сяргеем пакуль што не зразумелая, паведаміла  ў «Фэйсбуку» праваабаронца Алена Танкачова. Па неправеранай пакуль інфармацыі ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

"Наша Ніва" нагадвае, дырэктар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі 2 лютага 7 гадзін правёў на допыце ў ДФР КДК. Разам з ім быў юрыст Офіса Алег Граблеўскі.

Сяргей сцвярджае, што работнікі ДФР называлі яго злачынцам і махляром. Прэтэнзіі палягалі ў тым, што Офіс па правах людзей з інваліднасцю накіраваў некалькі чалавек да адвакатаў, якія дапамагалі гэтым людзям бараніць свае правы на судах ў справах аб масавых беспарадках.

Сяргей Драздоўскі перасоўваецца на інвалідным вазку. Ён зазначае, што правесці 7 гадзінаў у адным памяшканні амаль без магчымасці рухацца было для яго катаваннем.

"Мне доўга тлумачылі, што я злачынец і што пытанне з турмой амаль вырашана"

Прэтэнзіі палягалі ў тым, што Офіс правоў людзей з інваліднасцю накіраваў некалькі чалавек да адвакатаў, якія дапамагалі гэтым людзям бараніць свае правы на судах ў справах аб масавых беспарадках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства