viasna on patreon

Палітвязень Ягор Дуднікаў: "Стакан" параўнальна з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні

2021 2021-07-13T14:48:36+0300 2021-12-13T16:38:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dudnikau_egor.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ягору Дуднікаву працягнулі знаходжанне пад вартай да 6 жніўня. Паводле маці Ягора Юліі, следчы адмовіў у пераводзе яе сына пад хатні арышт. Спаткацца з сынам маці таксама не дазволілі, піша "Радыё Свабода".

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва
Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Затрыманы ў Мінску 20-гадовы грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў, які цяпер утрымліваецца ў мінскім СІЗА № 1 на Валадарскага, напісаў маці ліст. У ім Ягор піша, што цяпер у камэры знаходзіцца 13 чалавек.

«Камера без прагулак (больш за палову не хочуць хадзіць), — піша Ягор. — Пішуць пастаянна рапарты на сукамернікаў. Чарга на карцар. Камера самая праблемная на „прадоле“. „Стакан“ параўнальна з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні».

Паводле Ягора, ён баіцца піць з кубкаў, бо ў камеры ёсьць хворы на СНІД і гепатыт.

Раней маці паведаміла пра пагаршэнне стану здароўя сына: у Ягора быў «нязводны галаўны боль, разьбіты зуб, які ўвесь час баліць, і панічныя атакі».

У апошнім лісце Ягор паведаміў, што яму палячылі зуб, паставілі часовую пломбу.

«Псіхолаг ходзіць. Слухаюць, нешта гавораць і сыходзяць. Кажуць, каб я лічыў авечак», — піша Ягор.

Нагадаем, 20-гадовага расіяніна Ягора Дуднікава з Самары затрымалі беларускія сілавікі 5 траўня ў Мінску. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1, пра якое ён распавядае як пра месца з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Маці Ягора Юлія працягвае змагацца за вызваленне сына і звярнулася ўжо ў шматлікія органы. 

Адрас для лістоў палітвязню:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ягору Аляксандравічу Дуднікаву


Падрабязнасці па справе Ягора Дуднікава:

"Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў". 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераслед беларускімі ўладамі.

egor_909.jpg

"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

Адвакат Антон Гашынскі пасля двух тыдняў нядопуску да Ягора, нарэшце змог трапіць да свайго падабароннага. Ягор праз яго распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам.

"Яму пагражаюць, што з турмы жывым не выйдзе". Ціск на палітвязня Ягора Дуднікава працягваецца і на "Валадарцы"

Ягор зноў перадаў запіску на волю, у якой распавядае пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, пра падтрымку з волі і перажыванні пра былога сукамерніка Рыгора Кастусёва. "Вясна" публікуе словы палітвязня.

"Чыста ГУЛАГ, але без катаргі!" — Ягор Дуднікаў пра ўмовы ўтрымання ў "Валадарцы

Амаль праз месяц Ягор перадаў праз свайго адваката «Новай газеце» вуснае паведамленне — аб тым, у якіх умовах ён утрымліваецца.

"Мы працягваем змагацца". Маці 20-гадовага палітзняволенага расіяніна просіць перавесці сына пад хатні арышт

20-гадовага расіяніна Ягора Дуднікава з Самары затрымалі беларускія сілавікі 5 траўня ў Мінску. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства