"Чыста ГУЛАГ, але без катаргі!" — Ягор Дуднікаў пра ўмовы ўтрымання ў "Валадарцы"
20-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску і змясцілі ў СІЗА КДБ. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Амаль праз месяц Ягор перадаў праз свайго адваката «Новай газеце» вуснае паведамленне — аб тым, у якіх умовах ён утрымліваецца.
"Зуб баліць і заядае посттраўматычны сіндром. Вучу ангельскую, чытаю "Архіпелаг ГУЛАГ". Трэніруюся. Прыходзяць лісты ад зусім старонніх людзей — гэта вельмі прыемна, і я ўдзячны. Значыць, рабіў усё нездарма. Прыходзяць перадачы і вельмі вялікія. У СІЗА вар'яцка горача. А вентылятара няма. Апошні паверх і ад даху — чыста "Асвенцым"! Дыхаць няма чым, і з ежай бяда. Але перадачы ратуюць. Тэлевізара няма і няма наогул навін. Псіхолаг быў на мінулым тыдні, у пятніцу, а псіхатэрапеўт да гэтага часу не прыйшоў. Да таго ж у мяне з'явіўся кашаль. Камера выглядае жудасна — усё сыплецца (са сцен і столі) і няма вокнаў. Толькі "расніцы" і рашотка. Вельмі шмат п'ю. Ахоўнікі ставяцца нармальна, бо камера "адукаваная". Псіхолагу казаў шмат пра посттраўматычны сіндром (пра бессонніцу і галаўныя болі). З-за гэтага кепска цямлю. Псіхолаг паабяцаў пагаварыць з псіхатэрапеўтам, каб ён прыйшоў да мяне. Але да гэтага часу нікога няма. І так, з ежай у нас тут дрэнна: няма чыстага посуду! — яе дрэнна мыюць ці не мыюць наогул. Да таго ж бачыў, як яе раняюць на падлогу, а потым у ёй жа даюць ежу зняволеным. З-за гэтага, хто есць з посуду, труціцца. Я атруціўся на трэці дзень заезду ў СІЗА (02.06.2021).
Спякота больш 40 градусаў — усё хутка псуецца. Выклікаем лекара — ён можа ісці тры дні.
Чыста ГУЛАГ, але без катаргі! Перадалі рэчы незнаёмыя людзі, дзякуй ім велізарны. Прыходзяць перадачы, гэта вельмі моцна падтрымлівае. Сусед па камеры зараз не адчувае пахаў і густаў. Тыдзень яму было вельмі дрэнна. Але я трымаюся бадзёра! Толькі кашаль замучыў. Я ўсім, хто мне піша, адказваю, блізкім адпраўляю па два лісты на тыдзень, але да мяне лісты даходзяць дрэнна — ад дзяўчыны атрымаў толькі адзін ліст, а ад мамы — усяго два. Нядаўна атрымаў ліст ад чалавека, якім ганарыўся і ставіў сабе ў прыклад. Я думаў, што нікому не патрэбны. І такая спагадлівасць мяне захапляе і натхняе.
PS: Прыходзіць консул, дапамагае, чым можа. Не хапае моцна кіпяцільніка, наручнага гадзінніка, клецістай сумкі і тэлевізара! Заканчваецца папера і канверты, шукаю тэксты дзіцячых песень «Крылатые качели» і «Прекрасное далеко», Мама, я цябе люблю!"
Адрас для лістоў:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ягору Аляксандравічу Дуднікаву
Падрабязнасці па справе Ягора Дуднікава:
"Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў". 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску
"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне
"Яму пагражаюць, што з турмы жывым не выйдзе". Ціск на палітвязня Ягора Дуднікава працягваецца і на "Валадарцы"