viasna on patreon

У Брэсце вынеслі чарговыя прысуды па "справе карагодаў". Трох палітвязняў вызвалілі ў зале суда

2021 2021-06-08T17:20:00+0300 2022-03-15T15:34:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_13_09.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020"

Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020"

У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня вынеслі прысуды чарговай "партыі" па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. На тэрміны да 2 гадоў "хіміі" 12 берасцеўцаў асудзіў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Сярод асуджаных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеныя, якія былі вызвалены ў зале суда. Суддзя прызначыў менавіта такое пакаранне, якое прасілі пракуроры Ярошык і Плышэўскі. Суд Брэсцкага раёна прызначыў наступныя пакаранні фігурантам і фігуранткам "справы карагодаў":

  • Раман Дзямідовіч, Марына Дарашук, Святлана Марчук, Алеся Крамчаніна, Вікторыя Каральчук — 1,5 года "хатняй хіміі";
  • муж і жонка Андрэй і Паліна Ляшко — па 1,5 года "хіміі" і "хатняй хіміі" адпаведна;
  • пружанскі паэт і пчаляр Мікалай Папека — 2 года "хіміі";
  • палітзняволены сын Арсеній і бацька Яўген Сінякі — па 2 года "хіміі" (Арсеній у СІЗА-7 з 9 лютага);
  • палітзняволеная 34-гадовая Вольга Глушань — 1,5 года "хатняй хіміі" (У СІЗА-7 з 3 сакавіка, цяпер хварэе);
  • палітзняволены 46-гадовы Раман Яхін — 2 года "хатняй хіміі" (у СІЗА-7 з 9 лютага).

Палітзняволеныя Вольга Глушань, Арсеній Сіняк і Раман Яхін вызваленыя ў залі суда.

Тры палітвязні, пружанскі паэт і дзве сям'і. У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 фігурантаў "справы карагодаў"

Суд Брэсцкага раёна 14 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 12 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава.

Пад крымінальны пераслед трапіла маладая сям'я

Сярод падазраваных "па справе карагодаў" — 32-гадовыя муж і жонка з Брэста Андрэй і Паліна Ляшко.

У чым іх усіх абвінавацілі?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца трох ларка і рэстарана KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк". 

Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць

«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства