viasna on patreon

Жлобінская анамалія: за падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту

2021 2021-02-24T08:47:26+0300 2021-10-01T16:00:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlibin-sud-2021-02.23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна.

Суд Жлобінскага раёна.

У Жлобіне 23 лютага распачаўся чарговы суд па справе аб так званых масавых беспарадках, якія адбыліся ў горадзе 9-10 жніўня мінулага года.

На лаве падсудных - Сяргей Бекарэвіч і Андрэй Расулаў. Іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). і арт. 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Мікалай Сяргеевіч, дзяржабвінаваўца – пракурор Фядорчанка.

У якасці пацярпелага выступае намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн, які быў пацярпелым і ў ранейшых працэсах у Жлобіне. На гэты раз ён будзе даваць паказанні па скайпе.

Андрэй Расулаў, як паказала следства, знаходзячыся ў нецвярозым стане, разам з Сяргеем Бекарэвічам і іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаялі ў сцэпцы.  Таксама заклікалі астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыквалі лозунгі. Аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідалі ў іх бок камяні і бутэлькі, наносілі ўдары па экіпіроўцы, тым самым здзяйснялі гвалт.

Пацярпелы Дзмітрый Дзядзюн у той дзень прысутнічаў у цэнтры горада, выконваючы ўскладзеныя на яго абавязкі па ахове грамадскага парадку. Чуў, як натоўп патрабаваў, каб супрацоўнікі міліцыі склалі шчыты і перайшлі на бок мітынгоўцаў. Кажа, што пратэстоўцы блакавалі вуліцу Першамайскую, перашкаджалі руху грамадскага транспарта, было шмат іх на Барташова. Бачыў як у бок міліцыі ляцелі камяні і іншыя прадметы. Пасля апоўначы ўдалося збіць пратэсны настрой, найбольш актыўныя і агрэсіўныя парушальнікі грамадскага парадку былі затрыманыя і дастаўленыя ў РАУС для складання адміністрацыйных пратаколаў.

У судзе былі зачытаныя паказанні авінавачваных, дадзеныя пад час следства.

Андрэй Расулаў адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе, але заявіў, што сваю віну ў гвалтоўных дзеяннях прызнае цалкам і шкадуе аб здзейсненым у тую ноч. Прыносіць прабачэнні пацярпелым.

Таксама ў віне прызнаўся і другі абвінавачваны – Сяргей Бекарэвіч. Да затрымання ён працаваў электраманцёрам у "Жылкомсэрвіс - 2", пасля затрымання яго звольнілі з працы.

Пад час допыту ў судзе ён распавёў падрабязнасці таго вечара, распавёў, што бачыў, як наносілілся ўдары па экіпіроўцы супрацоўнікаў міліцыі, бачыў у сцэпцы Расулава.

Далей дапыталі сведку - кіроўцу аўтобуса маршрута №24 Віцьгуна, які раней быў сведкам па падобнай справе жыхара Жлобіна, палітвязня Аляксандра Кісялёва.

Ён распавёў, што працаваў у той дзень і на прыпынку “Металург” вырашыў не спыняцца, бо было шмат людзей вакол. А яшчэ, што побач з аўтобусам упала пластыкавая бутэлька.

Былі дапытаныя яшчэ некалькі кіроўцаў грамадскага транспарту, якія сведчылі аб тым, што маршруты некаторых гарадскіх аўтобусаў былі змененыя і гэта прыносіла нязручнасці пасажырам.

Некалькі сведак на судовае пасяджэнне не з’явілася.

Суд працягнецца 4 сакавіка, пачатак пасяджэння ў 11 -15.

У Жлобіне вынесены прысуд непаўнагадоваму Прохараву: два гады выхаваўчай калоніі

Пракурор просіць суд прызнаць Прохарава вінаватым па 2-х артыкулах - 342 і 364 КК. Змягчаючых віну абставін няма, таму патрабуе пазбаўленне волі на 2 гады у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачанага ўзяць пад варту.

Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна

Суддзя выносіць прысуд: Яўгену Каханоўскаму - пазбаўленне волі на 3 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, Дзмітрыю Гопту - два гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства