viasna on patreon

Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна Дапоўнена

2021 2021-02-05T17:00:00+0300 2021-02-05T17:04:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gopta-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Гопта ў судзе.

Дзмітрый Гопта ў судзе.

У судзе Жлобінскага раёна 5 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы  Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты.

Абодвух юнакоў вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун. Дзяржабвінаваўца – пракурор Аношка.

Сумесна з іншымі грамадзянамі з 9 па 11 жніўня 2020 года Яўген Каханоўскі і Дзмітрый Гопта прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе групы асоб па праезнай частцы "ў счэпцы", што прывяло да змены маршрутаў руху рэйсавых аўтобусаў.

Пасля Каханоўскі ўжыў гвалт да супрацоўнікаў міліцыі - нанёс удары нагамі і рукамі па іх ахоўным абмундзіраванні і шчытах, а таксама кінуў у іх камяні, бутэлькі і іншыя прадметы.

Акрамя таго, Каханоўскі сумесна з іншымі ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў кінуў камяні ў транспарт, у якім знаходзіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў. У выніку такіх супрацьпраўных дзеянняў былі пашкоджаныя тры аўтамабілі, у тым ліку спецтранспарт, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды на 320 і на 840 рублёў. У кіданні прынамсі аднаго камяня абвінавачваецца і Гопта.

Яўген Каханоўскі віны не прызнаў.

Дзьмітрый Гопта, які стаіць на ўліку ў псіхіятра, віну прызнаў цалкам. 

На ранейшых судовых пасяджэннях было праведзенае судовае следства, дапытаныя абвінавачаныя і сведкі па справе.

Яўген Каханоўскі ў судзе
Яўген Каханоўскі ў судзе

Сёння ў судзе праглядзелі відэа, на якім бачны Каханоўскі, Гопты не было.

Аддзел адукацыі Жлобінскага гарвыканкама вылучыў грамадзянскі зыск, паколькі абвінавачваемыя не кампенсавалі 228, 08 руб за пашкоджанне аўтобуса аддзела адукацыі. Каханоўскі не падтрымаў патрабаванні, Гопта пагадзіўся.

Пракурор хадайнічаў аб відэаздымцы вынясення прысуду дзяржСМІ. Адвакаты і абвінавачваемыя (акрамя Гопты) не падтрымалі. Суд адхіліў хадайніцтва.

Таксама Каханоўскі падаваў скаргу на дзеянні міліцыі аб збіцці. Суддзя агучыла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы аб збіцці.

Пракурор Аношка кажа аб тым, што несанкцыянаванымі бунтамі кіравалі злачынцы, якія неаднойчы прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Просіць прызнаць вінаватымі абодвух і прызначыць пакаранне Яўгену Каханоўскаму - пазбаўленне волі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму; Дзмітрыю Гопта – 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. А таксама заключыць пад варту Дзмітрыя Гопту ў судовай залі.

Пракурор Аношка і Дзмітрый Гопта Фота: Гомельская вясна.
Пракурор Аношка і Дзмітрый Гопта Фота: Гомельская вясна.

Адвакат Каханоўскага Красноў просіць прызнаць невінаватым Яўгена па крымінальных артыкулах за недаказанасцю яго віны. Яго можна прыцягнуць па арт. 23.34, але за гэтае правапарушэнне ён ужо адбыў пакаранне.

Адвакатка Алена Прышчэп лічыць пакаранне, якое папрасіў пракурор, празмерна суровае. Гопта хварэе псіхічным расстройствам, разумовай адсталасцю, патрабуе меднагляду і лекавання. Просіць назначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. І такое пакаранне будзе справядлівым і законным.

"У месцах пазбаўлення волі ёсць шмат магчымасцяў, - адказаў пракурор -самадзейнасць, бібліятэка".

Ад апошняга слова Каханоўскі адмовіўся. Гопта папрасіў не пазбаўляць яго волі.

Суддзя выносіць прысуд: Яўгену Каханоўскаму - пазбаўленне волі на 3 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, Дзмітрыю Гопту - два гады калоніі агульнага рэжыму.

“Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне

Каханоўскі сказаў, што на яго крычаў, ціснуў і ўдарыў супрацоўнік крымінальнага вышуку Кісялёў. Калі ён нешта казаў, што не падабалася міліцыянтам, яны давалі яму падзатыльнікі. Каб яго не білі, ён агаворваў сябе і іншых асобаў. Ад пабояў засталіся сінякі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства