Улады працягваюць наступ на грамадства: хроніка палітычнага пераследу за 17 лютага Дапоўнена
У Беларусі 17 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Раніцай 17 лютага ў Слаўгарадзе супрацоўнікі Следчага камітэту дапыталі мясцовую актывістку Aнжалiку Kaлатазiшвiлi. Найперш іх цікавіла інфармацыя аб тым, хто дапамог ёй аплаціць штрафы па адміністрацыйных судовых пастановах.
У менскую пратэстантскую царкву «Новае жыццё» уварваліся сілавікі. Яны спілілі царкоўныя дзверы. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Андрэй Кім.
У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі, які здымаў усе паслявыбарныя пратэсты, адбыўся ператрус па ўжо "народнаму" 342 арт. КК РБ (масавыя беспарадкі). Кіраваў ГУБАЗіК з удзелам АМАПу. Забралі ноўт і тэлефон, запытвалі пра журналістку Шчыракову і сайт "Гомельская вясна".