Абодвум па году “хатняй хіміі”. Мінчукі спалілі дзяржаўны сцяг

2021 2021-02-04T09:39:26+0300 2021-02-04T12:37:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pershamaiski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by

Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by

Суд Першамайскага раёна Мінска 4 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска Ангеліны Бібік і Мацвея Копача. Іх першапачаткова вінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

У ходзе судовага следства пракурор Худаешка прапанаваў выключыць з абвінавачвання артыкул пра хуліганства, здзейсненае групай асоб і пакінуць толькі здзек над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК РБ). Урэшце ён запрасіў для Ангеліны Бібік і Мацвея Копача па аднаму году абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Як устаноўлена судом, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго, а на завяршэнне падпалілі сцяг з дапамогай гаручай вадкасці. Гэтыя дзеянні здымаліся на мабільныя тэлефоны іх знаёмымі.

А Бібік і М. Копач у судзе.

Была нанесеная матэрыяльная шкода ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска. Абвінавачаныя выплацілі яе па 39 рублёў 78 капеек кожны.

Суддзя Таццяна Ліннік агучыла прысуд: Мацвею Копачу і Ангеліне Бібік па аднаму году году абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (хатняя хімія). 

Неўзабаве яны павінны стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі, дзе ім будуць прызначаныя абмежаванні па выкананні пакарання.

Смаргонцу прысудзілі год “хатняй хіміі” за здзек над дзяржаўным сцягам

З матэрыялаў следства, агучаных на судзе вядома, што ўначы 28 кастрычніка на даху гімназіі №4 у Смаргоні Грыневіч зняў вывешаны там дзяржаўны сцяг, акуратна склаў, паклаў у кішэню, а замест яго павесіў "бел-чырвона-белае палатно”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства