Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Заява ЕС аб палітычных рэпрэсіях і смяротным пакаранні ў Беларусі

13.05.2022 Заява ЕС аб палітычных рэпрэсіях і смяротным пакаранні ў Беларусі

12 траўня Пастаянны Савет АБСЕ прыняў заяву аб палітычных рэпрэсіях і смяротным пакаранні ў Беларусі.

Libereco: "Заходнія санкцыі павінны распаўсюдзіцца і на Беларусь!"

28.02.2022 Libereco: "Заходнія санкцыі павінны распаўсюдзіцца і на Беларусь!"

Санкцыі, накладзеныя на Расею з-за вайны ва Украіне, павінны быць у поўным памеры распаўсюджаныя і на Беларусь.

"Хросныя" палітвязняў асуджаюць прысуды па справе Ціханоўскага

15.12.2021 "Хросныя" палітвязняў асуджаюць прысуды па справе Ціханоўскага

14 снежня 2021 года палітзняволеныя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў атрымалі ад 14 да 18 гадоў пазбаўлення волі. Іх "хросныя бацькі" апублікавалі заявы і заклікаюць неадкладна вызваліць усіх шэсць асуджаных.

#WeStandBYyou: Новыя “хросныя” з'явіліся яшчэ ў дзевяці палітвязняў

13.12.2021 #WeStandBYyou: Новыя “хросныя” з'явіліся яшчэ ў дзевяці палітвязняў

У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou сімвалічныя "хросныя" з’явіліся ў палітвязняў Людмілы Чэкінай, Ірыны Слаўнікавай, Віктара Фянчука, Юрыя Кузьміча, Ягора Марціновіча, Аляксандра Дайнэкі, Аляксея Губіча, Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Заломскага.

«Вясна» атрымала прэмію «за чалавечую годнасць» ад Міністэрства замежных спраў Польшчы

11.12.2021 «Вясна» атрымала прэмію «за чалавечую годнасць» ад Міністэрства замежных спраў Польшчы

Праваабарончы цэнтр "Вясна" стаў лаўрэатам прэміі Міністэрства замежных спраў Польшчы "За чалавечую годнасць" (Pro Dignitate Humana).

Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі атрымалі прэмію “За абарону правоў чалавека”

09.12.2021 Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі атрымалі прэмію “За абарону правоў чалавека”

Прэмія “За абарону правоў чалавека-2021” Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане, якія знаходзяцца ў небяспецы.

Libereco: 58% рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні размяшчаюць заходнія кампаніі

06.12.2021 Libereco: 58% рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні размяшчаюць заходнія кампаніі

Праваабарончая арганізацыя Libereco апублікавала справаздачу аб маніторынгу рэкламы на дзяржаўных тэлеканалах "Беларусь 1", "АНТ" і "СТБ" у перыяд з 15 па 21 лістапада, які праводзіўся штодня з 19:00 да 22:00.

#WeStandBYyou: Новыя хросныя для беларускіх палітвязняў

06.12.2021 #WeStandBYyou: Новыя хросныя для беларускіх палітвязняў

У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou сімвалічныя хросныя з’явіліся ў палітвязняў Таццяны Астроўскай, Андрэя Аўдзеева, Руслана Лінніка, Давіда Збаранскага, Андрэя Любецкага, Уладзіслава Карэцкага, Ганны Ільіной, Кацярыны Ткачэнкі і Сяргея Шэлеста.

У Еўрапарламенце абмеркавалі інструменты міжнароднай адказнасці за злачынствы ў Беларусі

30.11.2021 У Еўрапарламенце абмеркавалі інструменты міжнароднай адказнасці за злачынствы ў Беларусі

30 лістапада дэпутаты Еўрапарламента і запрошаныя выступоўцы абмеркавалі юрыдычныя інструменты прыцягнення да міжнароднай адказнасці людзей, адказных за цяжкія злачынствы ў галіне правоў чалавека.

Акцыя #FreedomLetters для беларускіх палітвязняў прайшла ў Вільні

20.11.2021 Акцыя #FreedomLetters для беларускіх палітвязняў прайшла ў Вільні

20 лістапада ў Вільні ў межах форума Future of Democracy прайшла акцыя падпісання паштовак для беларускіх палітвязняў #FreedomLetters, якая была сумесна арганізаваная МЗС Літвы і ПЦ “Вясна”.

#WeStandBYyou: Новыя “хросныя” для беларускіх палітвязняў

12.11.2021 #WeStandBYyou: Новыя “хросныя” для беларускіх палітвязняў

Сімвалічны хросныя з’явіліся ў Вольгі Лойка, Сяргея Маўшука, Аляксандра Івуліна, Вольгі Маёравай, Максіма Вінярскага і Ірыны Злобінай. Акрамя таго, новыя “хросныя” з’явіліся ў Івана Комара і Уладзіміра Дударава.

“Хросны” Арцёма Баярскага выступіў па справе палітвязня ў парламенце Ірландыі

04.11.2021 “Хросны” Арцёма Баярскага выступіў па справе палітвязня ў парламенце Ірландыі

Катал Бэры, ірландскі дэпутат і сімвалічны “хросны” палітвязня Арцёма Баярскага ў межах кампаніі Libereco #WeStandBYyou, расказаў пра справу беларускага палітвязня падчас выступу ў ірландскім парламенце 3 лістапада.

«Рэпрэсіі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці павінны спыніцца!»

04.11.2021 «Рэпрэсіі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці павінны спыніцца!»

Камісар па правах чалавека Савета Еўропы Дуня Міятавіч адрэагавала на прысуд праваабаронцам Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.

Прэзідэнт ПАСЕ асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі

28.10.2021 Прэзідэнт ПАСЕ асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі

Рык Дамс заклікаў беларускія ўлады "ў поўнай меры паважаць правы на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама ўсе іншыя правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь".

Амбасадар Чэхіі Томаш Пярніцкі выказаў падтрымку ідэі адмены смяротнага пакарання ў Беларусі

10.10.2021 Амбасадар Чэхіі Томаш Пярніцкі выказаў падтрымку ідэі адмены смяротнага пакарання ў Беларусі

Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства