viasna on patreon

Акцыя #FreedomLetters для беларускіх палітвязняў прайшла ў Вільні Фота

2021 2021-11-20T20:38:40+0300 2021-11-21T21:53:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/future_of_democracy_9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 лістапада ў Вільні ў межах форума Future of Democracy прайшла акцыя падпісання паштовак для беларускіх палітвязняў #FreedomLetters, якая была сумесна арганізаваная МЗС Літвы і ПЦ “Вясна”.

Напачатку дня міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс распавёў пра сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, падпісаў і даслаў праз адмысловую скрыню паштоўку для 19-гадовай палітзняволенай Віталіі Бандарэнка, якая была асуджаная на чатыры гады пазбаўлення волі за ўдзел у мінулагодняй акцыі пратэсту ў Брэсце.

future_of_democracy_12.jpg
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс

Таксама Ландсбергіс запісаў відэазварот, якім заклікаў усіх жадаючых далучыцца да акцыі:

  • напісаць і адправіць ліст палітвязням у Беларусі;
  • зрабіць фота і змясціць яго ў сацсетках;
  • выкарыстоўваць хэштэг #FreedomLetters.

Падчас форуму паштоўкі са словамі падтрымкі да розных палітзняволеных, у тым ліку для арыштаваных сябраў “Вясны” Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча, Валянціна Стэфановіча, Марфы Рабковай, Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Андрэя Чапюка, падпісалі дыпламаты і праваабаронцы з розных краінаў.  

future_of_democracy_7.jpg
Сімвалічны "хросны" Паўла Севярынца Жыгімантас Павільоніс
future_of_democracy_8.jpg
Дырэктар праектаў фонда Freedom House Віціс Юрконіс. Фота з твітара Віціса Юрконіса
future_of_democracy_6.jpg
Расійскі эканаміст Сяргей Гурыеў
future_of_democracy_9.jpg
Сімвалічная "хросная" Леаніда Судаленкі, дэпутатка Літоўскага парламента Лайма Андрыкене
future_of_democracy_2.jpg
Актывіст з Ганконгу Натан Лоў
future_of_democracy_4.jpg
Намесніца памочніка Дзяржсакратара ЗША Кара Макдональд

future_of_democracy_11.jpg
Бо Тэдардс, дырэктар Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва (Тайвань)

future_of_democracy_1.jpg

Пішыце лісты падтрымкі і паштоўкі салідарнасці палітвязням Беларусі!

Спіс палітзняволеных

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Перад людзьмі часта ўзнікаюць пытанні "А як пісаць, а пра што пісаць?" Таму мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства