viasna on patreon

«Вясна» атрымала прэмію «за чалавечую годнасць» ад Міністэрства замежных спраў Польшчы

2021 2021-12-11T18:18:00+0300 2021-12-11T18:22:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasna_pro_dignitate_humana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" стаў лаўрэатам прэміі Міністэрства замежных спраў Польшчы "За чалавечую годнасць" (Pro Dignitate Humana).

10 снежня міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў павіншаваў праваабаронцаў "Вясны" з атрыманнем прэміі. Уручаючы ўзнагароду, ён падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, і падзякаваў супрацоўнікаў «Вясны», дзякуючы якім свет даведаецца пра жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзян, якія адбываюцца ў Беларусі. Міністр Раў таксама адзначыў, што ўзнагарода з'яўляецца выказваннем падзякі сем'ям ахвяр і самім ахвярам жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі.

rau_pro_dignitate_humana.jpg
Збігнеў Раў. Фота: Tymon Markowski, MSZ

У сваю чаргу, праваабаронцы "Вясны" нагадалі, што будуць працягваць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і крымінальны пераслед калегаў.

"Мы будзем змагацца за вызваленне нашых калегаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных Беларусі. Мы будзем рабіць усё магчымае для таго, каб правы чалавека і чалавечая годнасць сталі галоўнай каштоўнасцю і мэтай беларускай дзяржавы і беларускага грамадства".

viasna_pro_dignitate_humana.jpg
Праваабаронцы "Вясны" падчас ўручэння прэміі. Фота: Tymon Markowski, MSZ

Прэмія Pro Dignitate Humana пачынаючы з 2011 года прысуджаецца асобе ці няўрадавай арганізацыі за самаадданыя і бескампрамісныя намаганні па абароне правоў тых, хто падвяргаецца пераследам або рэпрэсіям. Узнагарода адлюстроўвае непахісную прыхільнасць абароне правоў асобы і чалавечай годнасці. Першым лаўрэатам прэміі ў 2011 года стаў старшыня Праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі, які ў той момант так жа, як і цяпер, знаходзіўся ў следчым ізалятары ў чаканні суда па крымінальнай справе. Таксама лаўрэатамі прэміі станавіліся расійскае таварыства "Мемарыял", праваабаронца Людміла Аляксеева, украінскі кінарэжысёр і пісьменнік Алег Сянцоў і іншыя праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства