Навіны на тэму: ЛТП

Бабруйск: патрапіць у ЛПП – чарга

16.06.2014 Бабруйск: патрапіць у ЛПП – чарга

На базе аддзялення міліцыі №2 адбыліся выязныя судовыя пасяджэнні, на якіх разглядаліся справы бабруйчан, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Суддзя Алена Ярмашэвіч разгледзела справы 15 жыхароў горада і раёна, і ўсе яны былі накіраваныя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі на прымусовае лячэнне.

Прэзідэнт падпісаў указ аб рэарганізацыі папраўчых калоній

29.05.2014 Прэзідэнт падпісаў указ аб рэарганізацыі папраўчых калоній

Ліквідацыю, рэарганізацыю і стварэнне шэрагу арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП) прадугледжвае падпісаны 28 мая ўказ прэзідэнта № 242 «Аб удасканальванні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў».

Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні

26.05.2014 Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч падводзіць свае, праваабарончыя, вынікі чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Мінску з 9 па 25 траўня.

Шуневіч: Новы законапраект дае магчымасць больш гуманна прымяняць такі інструмент, як накіраванне ў ЛПП

14.05.2014 Шуневіч: Новы законапраект дае магчымасць больш гуманна прымяняць такі інструмент, як накіраванне ў ЛПП

Колькасць лячэбна-працоўных прафілакторыяў у Беларусі скарачаць пакуль не плануецца, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 14 мая ў Палаце прадстаўнікоў.

19.11.2013 Лячэньне ў ЛПП: краты і лыжка рамонкавай настойкі

У якіх умовах трымаюць і як лечаць тых, каго суды накіравалі лячыцца ад алькагалізму ў так званыя «лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП)? Наш карэспандэнт высьвятляў гэта на досьведзе былога палітвязьня Васіля Парфянкова.

Прызначаная дата суду над Васілём Парфянковым

18.11.2013 Прызначаная дата суду над Васілём Парфянковым

У судзе Паршамайскага раёна Менска 28 лістапада адбудзецца суд над былым палітвязням Васілём Парфянковым. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу).

Павел Сапелка пра ЛПП, умоўна-датэрміновае вызваленне і алкагалізм

03.10.2013 Павел Сапелка пра ЛПП, умоўна-датэрміновае вызваленне і алкагалізм

Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ Сяргей Дарошка правёў 1 кастрычніка “прамую лінію”, стэнаграма пытанняў і адказаў якой змешчаная ў газеце “Советская Белоруссия”. Сярод іншых было зададзена пытанне аб тым, ці можа чалавек, якога змясцілі ў лячэбна-папраўчы прафілакторый, быць вызвалены раней тэрміну.

Што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў Беларусі

01.10.2013 Што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў Беларусі

У межах правядзення маніторынгу за месцамі прымусовага ўтрымання грамадзян у Рэспубліцы Беларусь Праваабарончы цэнтр «Вясна» прапануе да ўвагі дадзены матэрыял пра сістэму ЛПП, заканадаўства аб прымусовай ізаляцыі асоб, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію, а таксама практыку яго прымянення.

ПЦ “Вясна” ўдакладняе інфармацыю адносна справы Васіля Парфянкова

25.09.2013 ПЦ “Вясна” ўдакладняе інфармацыю адносна справы Васіля Парфянкова

25 верасня ў Праваабарончага цэнтра “Вясна” з’явілася новая інфармацыя пра акалічнасці грамадзянскай справы аб накіраванні Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Валянцін Стэфановіч: ЛПП - гэта турма без прысуду

24.09.2013 Валянцін Стэфановіч: ЛПП - гэта турма без прысуду

Праваабаронца пракаментаваў накіраванне былога палітвязня Васіля Парфянкова на год у лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП).

Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў светлагорскім ЛПП

23.09.2013 Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў светлагорскім ЛПП

Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 г. Светлагорска, куды быў пераведзены з ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама 21 верасня. Пра гэта ПЦ “Вясна” стала вядома з афіцыйнай інфармацыі сістэмы ЛПП.

ЛТП: прымусовая праца ў жахлівых умовах

24.05.2012 ЛТП: прымусовая праца ў жахлівых умовах

Мінчука Сяргея Макойця, які быў змешчаны па рашэньні суду Фрунзенскага раёна Менска ў ЛТП тэрмінам на 1 год, яшчэ ў сакавіку мінулага года проста з месца працы забралі супрацоўнікі міліцыі, паведаміўшы, што нібыта ён рэгулярна спажывае алкагольныя напоі.

ЛТП і зона - у чым падабенства? (відэа)

23.04.2012 ЛТП і зона - у чым падабенства? (відэа)

Былы спартовец, майстра спорту па боксу Анатоль распавядае пра ўмовы знаходжання ў ЛТП (Лячэбна працоўным прафілакторыі), у якім залежныя ад алкаголя людзі жывуць і працуюць фактычна ў турэмных ўмовах. Прымусовае накіраванне на "лячэнне" ў ЛТП з'яўляецца абмежаваннем права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, таму знаходзіцца ў фокусе ўвагі беларускіх праваабаронцаў.

Чаму людзі становяцца бяздомнымі? (відэа)

27.03.2012 Чаму людзі становяцца бяздомнымі? (відэа)

Чалавек мае кватэру і прапіску ў Мінску, а жыве ў лесе насупраць свайго дому. Начуе ў сваім пад'ездзе, хаця з'яўляецца адказным здымшчыкам кватэры. Чаму людзі становяцца бяздомнымі? У чым прычына: шкодныя звычкі, слабы характар, няздольнасць выбудоўваць адносіны ў сям'і ці прававая бездапаможнасць?

ЛТП: метады лекавання (відэа)

27.03.2012 ЛТП: метады лекавання (відэа)

Лекава-працоўны прафілакторый альбо ЛТП з'яўвіўся ў Савецкім саюзе ў 60-х гадах. У гэтую ўстанову па пастанове суда накіроўваліся людзі на прымусовае лекаванне ад алкагалізма і наркаманіі. ЛТП знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў сістэме МУС і мала чым адрозніваецца ад звычайнай зоны. З усіх постсавецкіх краінаў гэтая інстытуцыя захавалася толькі ў Беларусі і Туркменіі. З часоў Савецкага саюза сістэма фунцыянавання ЛТП мала памянялася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства