Навіны на тэму: цэнзура

У Змітра Дашкевіча на мяжы канфіскаваныя 12 кніг «Чарвяк»

30.10.2014 У Змітра Дашкевіча на мяжы канфіскаваныя 12 кніг «Чарвяк»

Пра гэта экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў у сваім акаўнце ў Facebook. Учора, 29 кастрычніка, Дашкевіч браў удзел у прэзентацыі кнігі «Голас волі з-за кратаў: Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных», што прайшла ў ЕГУ (Вільня).

На беларускамоўны зварот Рыгора Кастусёва Адміністрацыя прэзідэнта адказала на рускай мове (дакумент)

20.10.2014 На беларускамоўны зварот Рыгора Кастусёва Адміністрацыя прэзідэнта адказала на рускай мове (дакумент)

Як адзначае Рыгор Кастусёў, яго абурыла нават не тое, што адміністрацыя прэзідэнта самаўхілілася ад разгляду яго звароту з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, а той факт, што гэта ўстанова праігнаравала беларускае заканадаўства, адказаўшы на яго беларускамоўны зварот на рускай мове.

У бабруйскіх паліклініках практыкуюць прымусовыя прышчэпкі ад грыпу

10.10.2014 У бабруйскіх паліклініках практыкуюць прымусовыя прышчэпкі ад грыпу

Алена Мядзведзева, бабруйская каардынатарка кампаніі "Гавары праўду" расказала пра два выпадкі, калі ў паліклініцы №7 прымушалі зрабіць прышчэпкі ад грыпу. Лекары спасылаюцца на распараджэнне бабруйскага гарвыканкаму (ад 26.05.2014 г. №145-р)

Брэст: больш чым праз тры месяцы прадстаўнікі кампаніі “О, Балонь!’’ нарэшце атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі

07.10.2014 Брэст: больш чым праз тры месяцы прадстаўнікі кампаніі “О, Балонь!’’ нарэшце атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі

З яго вынікае, што рашэнне наконт далучэння Беларусі да Балонскага працэсу прынята і больш амяркоўвацца не будзе. Але ў чым сутнасць рашэння, з адказу засталося невядомым: чыноўнікі з міністэрства раяць звяртацца па гэтым пытанні да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Аляксандр Малочка падараваў кнігу Карбалевіча Ашмянскай мытні

02.10.2014 Аляксандр Малочка падараваў кнігу Карбалевіча Ашмянскай мытні

Больш за год актывіст з Салігорска дамагаўся вяртання кнігі з Ашмянскай мытні, якая так і не здолела вырашыць лёс выдання.

У Брэсцкім гарвыканкаме незадаволеныя жыхары зладзілі стыхійны пікет (фота)

22.09.2014 У Брэсцкім гарвыканкаме незадаволеныя жыхары зладзілі стыхійны пікет (фота)

На чарговае грамадскае абмеркаванне гэтага інвестпраекта жыхары прыйшлі з самаробнымі плакатамі, дзе было напісана “Не - будаўніцтву ў нашым двары”, “Наш горад - не ваш падворак”, "Чые інтарэсы абараняе ўлада?” ды іншыя лозунгі.

Новы метад: суддзя вызначае «экстрэмізм» па загалоўках канфіскаванай літаратуры

11.09.2014 Новы метад: суддзя вызначае «экстрэмізм» па загалоўках канфіскаванай літаратуры

Па словах самога суддзі Арцёма Бяскішскага, адміністратыўная справа анархіста Рамана Халілава стала першай у сваім родзе ў Беларусі.

Камісія па выяўленні экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі пачне працаваць з 27 верасня

04.09.2014 Камісія па выяўленні экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі пачне працаваць з 27 верасня

Тэарэтычна заключэнне экспертнай камісіі можна будзе абскардзіць у судовым парадку, але як гэта зрабіць на практыцы, калі іншых экспертаў па экстрэмізму ў Беларусі не будзе, Мінінфармацыі не тлумачыць.

Шарамет: «Мы ўсе заплацім за наш канфармізм»

25.08.2014 Шарамет: «Мы ўсе заплацім за наш канфармізм»

Журналіст Павал Шарамет даў інтэрвію Расейскай службе Радыё Свабода, у якім распавёў пра прапагандыстаў, абмен сумленьня на іпатэку і хваробы расейскага тэлебачаньня.

У Беларусі ствараецца камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму

25.08.2014 У Беларусі ствараецца камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму

Пастановай Савета Міністраў №180 ад 21 жніўня 2014 года ў Беларусі ствараецца Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму, – паведамляе БелТА са спасылкай на ўрадавую прэс-службу.

Даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі затрыманы на мяжы

22.08.2014 Даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі затрыманы на мяжы

Даклад праваабаронцаў The Equal Rights Trust і БХК затрыманы на мяжы і правяраецца аддзелам кантрабанды. Разам з тым Адміністрацыя Прэзідэнта паведаміла пра тое, што інфармацыя, выкладзеная ў дакладзе, "прынятая да ведама".

Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka

29.05.2014 Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka

Кіраўнічка ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава афіцыйна адмовіла беларускаму рок-гурту ў правядзеньні канцэрту.

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне газеце «Свободные новости плюс»

27.05.2014 Мінінфармацыі вынесла папярэджанне газеце «Свободные новости плюс»

Чыноўнікі вінавацяць рэдакцыю ў нанясенні шкоды грамадскім інтарэсам і фармаванні негатыўнага стаўлення да прайшоўшага Чэмпіянату свету па хакеі.

 Адменены выступ «Ляпіса Трубяцкога» на фестывалі ў Расіі

21.05.2014 Адменены выступ «Ляпіса Трубяцкога» на фестывалі ў Расіі

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» не прыме ўдзелу ў фестывалі Next Generation ў Ніжнім Ноўгарадзе па незалежных ад групы і арганізатараў прычынах. Прыносім выбачэнні ўсім нашым ніжагародскім сябрам і фанам», — гаворыцца на сайце беларускага гурту.

Мінгарвыканкам з другой спробы дазволіў канцэрт праекту «Re:Песьняры»

15.05.2014 Мінгарвыканкам з другой спробы дазволіў канцэрт праекту «Re:Песьняры»

У вялікім канцэрце з нагоды прэзэнтацыі праекту заяўленыя Akute, Naka, Pomidor/off, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя беларускія артысты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства