viasna on patreon

Мінгарвыканкам з другой спробы дазволіў канцэрт праекту «Re:Песьняры»

2014 2014-05-15T16:09:03+0300 2014-05-15T16:09:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pesnjary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У вялікім канцэрце з нагоды прэзэнтацыі праекту заяўленыя Akute, Naka, Pomidor/off, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя беларускія артысты.

Заява на гастрольнае пасьведчаньне з нагоды канцэрту «Re:Песьняры» была пададзена ў Менгарвыканкам у красавіку. У вусных размовах ідэолягі спрабавалі паўплываць на арганізатараў, каб тыя перападалі заяву, выкрэсьліўшы зь яе аднаго з удзельнікаў канцэрту – Зьмітра Вайцюшкевіча. Парада гэтая да ведама прынята не была, і калі прыйшоў час адказваць, начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Менгарвыканкаму Сяргей Хільман не падпісаў гастрольнае пасьведчаньне, а папрасіў прадаставіць дадаткова праграму мерапрыемства з указаньнем назваў музычных твораў, якія будуць выконвацца.

Пасьля выкананьня гэтай просьбы гастрольнае пасьведчаньне пад нумарам 564 усё ж было выдадзена. Арганізатару Сяргею Будкіну давялося нават схадзіць на асабісты прыём да міністра культуры, каб узняць гэтае пытанне. Барыс Сьвятлоў ініцыятыву падтрымаў, як і беларускі дзяржаўны ансамбаль «Песьняры». Мяркуецца таксама, што песьні ўдзельнікаў праекту перад іх выданьнем паслухае кампазытар Ігар Лучанок, піша сайт "Тузін гітоў".


Канцэрт «Re:Песьняры» мяркуецца правесьці ў клюбе Re:Public 12 верасьня. 
Да ідэі праекту «Re:Песьняры» станоўча паставіўся міністар культуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства