Праваабаронцы агучылі першачарговыя рэкамендацыі беларускім уладам у межах працэдуры УПА Дакумент

2020 2020-10-13T13:38:54+0300 2020-10-13T14:04:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrc-photo-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

12 кастрычніка адбылася анлайн прэ-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.

На прэ-сесіі выступілі прадстаўнікі няўрадавых праваабарончых арганізацый – Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага моладзевага савета “Рада”, “Прававой ініцыятывы”, “Беларускага Хельсінкскага камітэту”, “Беларускай асацыяцыі журналістаў” і інш.

Прадстаўнікі гэтых арганізацый выступілі на такія актуальныя тэмы, як палітычныя зняволеныя, свабода сходаў, незалежнасць судовай сістэмы і адвакатуры, правы журналістаў і свабода СМІ, дыскрымінацыя, хатні гвалт. У прыватнасці праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч заклікаў вызваліць палітычных зняволеных і адміністрацыйна затрыманых удзельнікаў акцый, спыніць гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў. Таксама праваабаронца нагадаў пра неабходнасць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.  

Беларускія праваабаронцы распавялі пра сітуацыю, якая склалася ў апошні час у краіне ў галіне правоў чалавека, і агучылі першачарговыя рэкамендацыі, якія яны хацелі, каб дэлегацыі СПЧ агучылі на адрас дзяржавы падчас працэдуры УПА.

Таксама на прэ-сесіі выступіў дарадца пастпрэдства Беларусі ў Жэневе Андрэй Таранда, які распавядаў пра “прагрэс у галіне праў чалавека” ў Беларусі і абураўся “дзіўнаму і аднабокаму”, на яго погляд, адбору менавіта гэтых няўрадавых арганізацый для ўдзелу ў сустрэчы. На што атрымаў адказа, што ў прэ-сесіі маглі прыняць удзел любыя грамадскія арганізацыі, якія ў гэтым зацікаўлены.

Універсальны перыядычны агляд (УПА) — гэта Праваабарончы механізм, які быў створаны ААН у 2006 годзе для таго, каб кожная дзяржава-удзельніца Савета па правах чалавека праінфармавала астатнія дзяржавы-удзельніцы Савета аб зробленых імі паляпшэннях у галіне правоў чалавека. Усе дзяржавы маюць магчымасць даваць рэкамендацыі дзяржаве, якая робіць справаздачу.

Беларусь будзе праходзіць ужо трэці цыкл справаздачнасці па УПА. Разгляд адбудзецца ў Савеце па правах чалавека ААН у лістападзе 2020 года ў Жэневе (Швейцарыя). Урад Беларусі падрыхтаваў свой даклад у межах працэдуры УПА. Кааліцыя праваабарончых арганізацый, у сваю чаргу, падрыхтавала альтэрнатыўны даклад аб выкананні Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і ўжо накіравала яго ў ААН.

Праваабарончая кааліцыя накіравала альтэрнатыўны даклад у межах UPR

Кааліцыя праваабарончых арганізацый падрыхтавала альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і ўжо накіравала яго ў ААН.

16 кастрычніка у 14.00 Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і беларускія парваабарончыя арганізацыі правядуць брыфінг для амбасадаў краін Еўрасаюза ў Беларусі, Велікабрытаніі, Швейцарыі і США і шэрагу дэлегацый сябраў Савета па правах чалавека, на якім будуць прадстаўлены першачарговыя рэкамендацыі для беларускіх уладаў. У сустрэчы прымуць удзел “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Праваабаронцы агучылі першачарговыя рэкамендацыі беларускім уладам у межах працэдуры УПА

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства